Avenged Sevenfold

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Avenged Sevenfold
Выява лагатыпа
«Avenged Sevenfold» у 2017 годзе.
«Avenged Sevenfold» у 2017 годзе.
Асноўная інфармацыя
Жанры метал, металкор, хэві-метал, новая хваля амерыканскага хэві-метала[d], прагрэсіўны метал і хард-рок
Гады з 1999 — па гэты час
Краіна  ЗША
Горад Хантынгтан-Біч, Каліфорнія
Адкуль акруга Орындж
Мова песень англійская
Лэйблы Warner Bros. Records[d], Capitol Records, Hopeless Records[d], Warner Music Group і Good Life Recordings[d]
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Justin Meacham
Dameon Ash
Mark Mallete
The Rev
Mike Portnoy
Arin Ilejay
avengedsevenfold.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Avenged Sevenfold» (часам скарочана A7X) — амерыканскі метал-гурт з Хантынгтан-Біч, утвораны ў 1999 годзе.

Удзельнікамі гурта з’яўляюцца вакаліст М. Шэдаўс, рытм-гітарыст і бэк-вакаліст Закі Вэнджэнс, гітарыст і бэк-вакаліст Сіністэр Гейтс, бас-гітарыст Джоні Крайст і барабаншчык Brooks Wackerman.

На сённяшні дзень, Avenged Sevenfold выпусцілі сем студыйных альбомаў, адзін канцэртны альбом, зборнік, DVD і дваццаць пяць сінглаў. Сам гурт атрымаў шмат добрых водгукаў і быў абвешчаны адным з лідараў і ключавых гуртоў новай хвалі амерыканскага хэві-металу і заняў другое месца ў дзясятцы «Ultimate Guitar’s» «Top Ten Bands of the Decade».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канцэрт у Нарвегіі (2011). Злева направа: Закі Вэнджэнс і Сіністэр Гейтс.

Творчая біяграфія гурта пачалася ў 1999 годзе. Гурт складаўся з чатырох чалавек: M. Shadows, Zacky Vengeance, The Reverend і Matt Wendt (экс-басіст). Гурт выпусціў дэма з трыма песнямі: «Forgotten Faces», «The Art of Subconscious Illusion» і «Thick and Thin». гурта не хапала сола-гітарыста (Zacky быў толькі рытм-гітарыстам), тады The Rev паклікаў у гурт Synyster Gates.

Альбом «Waking the Fallen» быў выдадзены кампаніяй «Hopeless Records» (як і «Sounding the Seventh Trumpet»). Альбом адзначылі добрымі водгукамі ў часопісе «Rolling Stone». Адразу пасля рэлізу A7X падпісалі кантракт з лэйблам «Warner Bros. Records».

Наступны рэліз — альбом «City of Evil» — стаў своеасаблівым пераходам гурта ад аднаго стылю да другога. Вакаліст A7X M. Shadows амаль цалкам адмовіўся ад так званага «скрыму» на карысць спеваў. Гітарныя партыі сталі гучаць нашмат больш жорсткім і тэхнічнымі, у класічным метал-стылі. Альбом атрымаў статус «залатога» у студзені 2006 і быў прадстаўлены на 63 месцы ў часопісе «Guitar World» у намінацыі «Топ-100 найвялікшых гітарных альбомаў».

Канцэрт у Нарвегіі (2011). М. Шэдаўс.

6 чэрвеня 2006 года гурт выступіў на разагрэве ў знакамітай «Metallica». Потым было праведзена турнэ разам з імі.

17 ліпеня 2007 года выпушчаны DVD «All Excess», які ўключае 156 хвілін апавядання пра членаў гурта як на сцэне, так і па-за ёй, — а таксама 4 канцэртных відэа і 4 кліпа.

Аднайменны альбом гурта — «Avenged Sevenfold» — выдадзены 19 кастрычніка 2007. Дэбютаваўшы адразу на чацвёртай пазіцыі «Billboard 200», альбом адразу разышоўся тыражом у 94 000 копій, і быў апошнім альбомам, запісаным ў «залатым складзе».

16 верасня 2008 выпушчаны канцэртны DVD гурта — «Live in the LBC & Diamonds in the Rough». Альбом складаецца з двух частак: CD-альбома і DVD-выступу.

28 снежня 2009 каля 13:00 гадзін дня па просьбе сваякоў выклікалі пажарнікаў у дом Джэймса Саллівана (The Rev). Ён быў знойдзены мёртвым ва ўласным доме. Паліцыя адмовіла версію забойства: прычынай смерці стала выпадковая перадазіроўка лекаў і алкаголю.

18 лютага 2010 года ўдзельнікі гурта паведамілі, што запіс новага альбома адбудзецца разам з барабаншчыкам гурта «Dream Theater» Mike Portnoy, што пазней пацвердзіў і сам Майк.

27 ліпеня выйшаў альбом «Nightmare» і трапіў на пазіцыю № 1 у «Billboard 200».

З канца 2010 Mike Portnoy пакінуў гурт.

Летам 2013 года быў запісаны шосты альбом гурта — «Hail to the King». У сеціве ён з’явіўся 20 жніўня, за сем дзён да афіцыйнага выхаду ў ЗША. 16 ліпеня 2014 альбом атрымаў статус «залатога».[1] На песні «Hail to the King», «Shepherd of Fire» і «This Means War» былі зняты кліпы.

У ліпені 2015 гурт пакінуў барабаншчык Эрын Элахай. 4 лістапада стала вядома імя новага барабаншчыка. Ім стаў Брукс Вакерман[2].

Склад гурта[правіць | правіць зыходнік]

M. Shadows Zacky Vengeance Synyster Gates Johnny Christ Brooks Wackerman
Асноўны склад
Былыя ўдзельнікі
  • The Rev † — ударныя, вакал (1999—2009)
  • Arin Ilejay — ударныя (2011—2015)
  • Matt Wendt — бас (1999—2000)
  • Justin Sane — бас (2000—2002)
  • Dameon Ash — бас (2002—2003)
Сесійныя музыканты
  • Mike Portnoy — ударныя (2010)

Стужка часу[правіць | правіць зыходнік]

Стужка часу[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Год Аб’ект намінавання Намінацыя Вынік
2006 Гурт Avenged Sevenfold MTV Music Awards: Best New Artist Перамога
Гурт Avenged Sevenfold Golden God Awards: Best International Band Перамога
Synyster Gates у City of Evil Total Guitar: Guitarist of the Year Перамога
Synyster Gates у City of Evil Dimebag Darrell "Young Shredder" Award Перамога
Гурт Avenged Sevenfold Kerrang! Awards: Best Band on the Planet Намінацыя
2008 Гурт Avenged Sevenfold Kerrang! Awards: Best International Band Намінацыя
Гурт Avenged Sevenfold Kerrang! Awards: Best Live Band Намінацыя
Альбом Avenged Sevenfold Kerrang! Awards: Album of the Year Перамога
2010 The Rev у Nightmare Golden God Awards: Best Drummer Перамога
2011 Mike Portnoy у Nightmare Golden God Awards: Best Drummer Перамога
Synyster Gates і Zacky Vengeance у Nightmare Golden God Awards: Best Guitarists Перамога
M. Shadows у Nightmare Golden God Awards: Best Vocalist Перамога
Nightmare Golden God Awards: Album of the Year Перамога
Гурт Avenged Sevenfold Golden God Awards: Best Live Band Намінацыя
2012 Гурт Avenged Sevenfold Golden God Awards: Best Live Band Перамога
Прыхільнікі Avenged Sevenfold Golden God Awards: Most Dedicated Fans Перамога
2013 Carry On Golden God Awards: Song of the Year Намінацыя
2014 Прыхільнікі Avenged Sevenfold Golden God Awards: Most Dedicated Fans Перамога
Альбом Hail to the King Golden God Awards: Album of the Year Намінацыя
M. Shadows у Hail to the King Golden God Awards: Best Vocalist Намінацыя
Synyster Gates і Zacky Vengeance ў Hail to the King Golden God Awards: Best Guitarists Перамога
Arin Ilejay ў Hail to the King Golden God Awards: Best Drummer Перамога
Johnny Christ у Hail to the King Golden God Awards: Best Bassist Намінацыя
Сінгл Hail to the King Golden God Awards: Song of the Year Намінацыя

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Перавыданні[правіць | правіць зыходнік]

  • 2002: «Sounding the Seventh Trumpet»
  • 2014: «Waking the Fallen: Resurrected»
  • 2020: «Diamonds in the Rough»

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

EP[правіць | правіць зыходнік]

DVD[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. AVENGED SEVENFOLD's 'Hail To The King' Certified Gold In U.S. (англ.). BLABBERMOUTH.NET.
  2. Новости (руск.)(недаступная спасылка). avengedsevenfold.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2016. Праверана 5 лістапада 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]