Метал (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гэта артыкул аб музыкальным жанры; аб класе хімічных элементаў гл. Металы
Метал
Кірунак: Рок
Вытокі: Псіхадэлічны рок
Прагрэсіўны рок
Блюз
Джаз
Класічная музыка
Этнічная музыка
Месца і час узнікнення: Пачатак 1970-х, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Папулярнасць: 1980-я
Разнавіднасці
Паджанры: Авангард-метал
Блэк-метал
Вікінг-метал
Глэм-метал
Готык-метал
Груў-метал
Дарк-метал
Дум-метал
Дэт-метал
Кельтык-метал
Мат-метал
Неакласічны метал
Пауэр-метал
Пейган-метал
Пост-метал
Прагрэсіў-метал
Сімфонік-метал
Сладж-метал
Спід-метал
Стоўнер-метал
Трэш-метал
Фолк-метал
Хэві-метал
Роднасныя: Альтэрнатыўны рок
Гранж
Авангард-рок
Вытворныя: Альтэрнатыўны метал
Індастрыял-метал
Металкор
Ню-метал
Хрысціянскі метал
Фанк-метал
Рэп-метал

Метал (ад англ.: metal) — жанр рок-музыкі[1], які пачаў фарміравацца ў канцы 1960-х і пачатку 1970-х ў Злучаных Штатах Амерыкі і Вялікабрытаніі. Карані жанру сыходзяць з блюз-рока і псіхадэлічнага рока. Гурты, якія выконваюць метал, распрацоўваюць масіўнае гучанне, якое характарызуецца ўзмоцненым скажэннем, працяглымі гітарнымі сола, выразнымі барабаннымі партыямі і гучнасцю. Песні і манера выканання метала часта асацыююцца з мужнасцю і агрэсіяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хэві-мэтал групамі «першай хвалі» лічаць Led Zeppelin, Black Sabbath, Deep Purple.

У сярэдзіне 70-х, гурт Judas Priest паспрыяў развіцьцю жанру, пазбавіўшы метал блюзавай састаўляючай; Motörhead прыўнеслі ў яго элемэнты панк-рока і падвысілі агульную хуткасць кампазыцый.

Пад канец 1970-х жанр стаўся вельмі папулярным у свеце і ягоных шматлікіх прыхільнікаў пачалі называць «мэталхэды» ці «headbangers».

У 1980-я гады з'явіўся паджанр, вядомы як глэм-метал. Ён атрымаў вялікую камэрцыйную папулярнасьць. У гэтыя ж часы ў музычным «падпольлі» зьявіліся больш агрэсіўныя і «жорсткія» паджанры: трэш-метал (набыў папулярнасьць дзякуючы гурту Metallica), дэз-метал, блэк-метал (яшчэ доўга заставаліся «падпольнымі» жанрамі).

З сярэдзіны 1990-х камэрцыйную папулярнасьць набывае паджанр ню-метал, які сумяшчае ў сабе элемэнты металу з фанкам і хіп-хопам. З'яўляецца таксама і металкор, што сумяшчае метал з хардкорным панкам.

Зноскі

  1. *Du Noyer, Paul (ed.) (2003). The Illustrated Encyclopedia of Music. Flame Tree. ISBN 1-904041-70-1, p. 96
    *Weinstein, Deena (1991). Heavy Metal: A Cultural Sociology. Lexington. ISBN 0-669-21837-5. Revised edition: (2000). Heavy Metal: The Music and its Culture. Da Capo. ISBN 0-306-80970-2, pp. 11-13

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]