Avicennia
| Avicennia | |||||||||||||||||
| Avicennia germinans | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Avicennia L. | |||||||||||||||||
| Віды | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Avicennia — род раслін сямейства Acanthaceae (раней яго звычайна адносілі да сямейства Вербенавыя (Verbenaceae).
Названая Лінеем у гонар знакамітага персідскага лекара Авіцэны.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Вечназялёныя дрэвы трапічных краін з характэрнымі лісцем — бялёсым з ніжняга боку, і з кветкамі, якія сядзяць блізка адна да адной.
Для відаў роду характэрная вівіпарыя — прарастанне насення адбываецца ў плодзе, які не страціў сувязь з матчынай раслінай, але ў адрозненне ад многіх іншых мангравых раслін яго праростак прарывае сценку плоду толькі пасля яго ападзення[1].
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Карой віду Avicennia nitida у Бразіліі карыстаюцца як дубільным сродкам.[2]
Некаторыя віды роду часам вырошчваюць як комнатныя расліны, напрыклад, Avicennia germinans і Avicennia officinalis— абодва з бліскучымі лістамі і ружовымі кветкамі.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 8 відаў:[3]
- Avicennia balanophora Stapf & Moldenke
- Avicennia bicolor Standl.
- Avicennia germinans (L.) L.
- Avicennia integra N.C.Duke
- Avicennia marina (Forssk.) Vierh.
- Avicennia officinalis L. typus
- Avicennia schaueriana Stapf & Leechm. ex Moldenke
- Avicennia tonduzii Moldenke
Зноскі
- ↑ Семейство Семейство вербеновые (Verbenaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения. / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 212, 213. — 512 с. — 300 000 экз.
- ↑ Авиценниа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Avicennia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (23 кастрычніка 2013). Праверана 18 студзеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Авиценния: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)