Вівіпарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плады з праросткамі ў Rhizophora mangle

Вівіпарыя (ад лац. vivus — жывы і pario — нараджаю) — прарастанне насення ў яшчэ не спелых пладах, якія не страцілі фізіялагічную сувязь з матчынай раслінай. Ператварэнне кветак у цыбулінкі і клубянькі таксама называюць вівіпарыяй. Характэрная для мангравых раслін[1].

Пасля апладнення праростак расце альбо ўнутры плода (Aegialitis, Acanthus, Avicennia, Aegiceras), альбо прарастае праз плод вонкі (Rhizophora, Ceriops, Bruguiera, Nypa). Пасля паспявання сеянец можа ўкараніцца ў месцы падзення або застацца плаваць у вадзе, якая можа пераносіць яго на вялікія адлегласці. Сеянцы здольныя пераносіць высыханне і заставацца ў пасіўным стане на працягу тыдняў, месяцаў ці нават больш за год да таго часу, пакуль не патрапяць у спрыяльнае асяроддзе[2].

Вівіпарыя досыць рэдкая з’ява сярод вышэйшых раслін. Акрамя мангравых дрэў, шырока распаўсюджаная сярод марскіх траў, якія растуць на трапічных плыткаводдзях[3].

«Прарастанне на карню» у некаторых злакавых, не лічыцца вівіпарыяй, паколькі ў іх пачынаюць расці зярняўкі, якія страцілі фізіялагічную сувязь з матчынай раслінай.

Ілжывая вівіпарыя — спосаб вегетатыўнага размнажэння пры дапамозе размешчаных у вобласці суквецця пазушных пупышак з патоўшчаным сцяблом (бульбачак), ці з патоўшчанымі лускамі (бульбіл)[4].

Зноскі

  1. Вивипария. Биологический энциклопедический словарь. / Гл. редактор М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986.
  2. Hogarth 2008.
  3. Hogarth 2008, p. 36.
  4. Коровкин О.А. Анатомия и морфология высших растений. Словарь терминов.. — М: Дрофа, 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]