BadComedian

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BadComedian
руск.: Евгений Владимирович Баженов
Евгений Баженов на Видфест 2016 в Москве (2).jpg
Род дзейнасці: Відэаблогер, кінакрытык, стэндап комік
Дата нараджэння: 24 мая 1991(1991-05-24) (27 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расія
Альма-матар:
Сайт: thebadcomedian.ru
Commons-logo.svg BadComedian на Вікісховішчы

BadComedian (сапраўднае імя — Яўген Уладзіміравіч Бажэнаў[1]; нар. 24 мая 1991 года, Стэрлітамак, Башкартастан, РСФСР, СССР[2]) — расійскі відэаблогер і кінакрытык. Аглядальнік кінафільмаў. BadComedian — псеўданім Яўгена Бажэнава і назва яго асноўнага канала на YouTube.

Стварае крытычныя агляды, у асноўным, на расійскія фільмы, радзей — на амерыканскія, індыйскія і ўкраінскія. Першы агляд быў апублікаваны на YouTube 28 сакавіка 2011 года[3]. Часам выкладвае станоўчыя агляды на асобны канал EvgenComedian[4]. Супрацоўнічаў з CarambaTV. Рэгулярна падвяргае крытыцы камедыі Жоры Крыжоўнікава і кінакампаніі Enjoy Movies, а таксама фільмы Аляксандра Неўскага і Рэні Харлін. У 2015—2017 гадах выходзіў праект «BadTrip», у якім Яўген Бажэнаў падарожнічае па месцах у ЗША, дзе былі зняты вядомыя галівудскія фільмы і серыялы[5]. У сваёй творчасці арыентаваўся на амерыканскіх блогераў Nostalgia Critic і The Spoony Experiment[6]. Псеўданім BadComedian — спалучэнне імя персанажа Камедыянт з фільма «Захавальнікі» і словы «дрэнны», якое азначала, што Бажэнаў лічыць свае агляды больш саркастычнымі, чым гумарыстычнымі[7].

Зноскі

  1. Буторин, Артём. Евген BadComedian: «Капелло — итальянский Михалков. Оба снимают плохо за большие деньги». Eurosport (7 чэрвеня 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  2. Кремер, Лика; Севрюгин, Виктор BadComedian: «Выиграют только пошлые комедии и госзаказы». О квотах на российские фильмы. «Дождь» (8 кастрычніка 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  3. Нейман, Анна Евгений Баженов, кинокритик BadComedian: «В России с авторскими правами все очень странно». 74.ру (22 мая 2014). Праверана 1 сакавіка 2017.
  4. Шилина, Виктория 5 YouTube каналов о кино, на которые вам стоит подписаться. Playfactor (5 верасня 2016). Праверана 1 сакавіка 2017.
  5. Буланов, Алексей Вышла пилотная серия комедийного шоу «BadTrip». «Субкультура» (28 верасня 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  6. Свирина, Ольга BadComedian: «Ненавижу все свои обзоры». Elle (8 сакавіка 2015). Праверана 12 сакавіка 2017.
  7. Евгений Баженов — биография и сколько зарабатывает BadComedian. YaKonkurent. Праверана 1 сакавіка 2017.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.