Стэрлітамак
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Стэрлітамак (руск.: Стерлитамак, башк.: Стәрлетамак) — горад (з 1781) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стэрлітамакскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 270,0 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1735 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Белая (прыток Камы), за 130 км ад Уфы. У цэнтральнай частцы горада працякае рака Сцярля, упадаючы ў раку Ашкадар ва ўсходняй частцы Стэрлітамака.
Буйны цэнтр хімічнай прамысловасці і машынабудавання. Эканамічны патэнцыял горада шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як акцыянерныя таварыствы «Сода», «Каўстык», «Сінтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры горадаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званне «горада вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянернымі таварыствамі: «Стэрлітамакскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будіндустрыі і будматэрыялаў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Ігар Ігаравіч Палівода (1950—1996) — беларускі кампазітар, піяніст.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).