Black Lives Matter
Black Lives Matter | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып арганізацыі | грамадскі рух |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2013 |
Узнагароды | |
blacklivesmatter.com(англ.) | |
![]() |
Black Lives Matter (BLM; бел.: Жыцці чорных важныя) — інтэрнацыянальны рух актывістаў, якія выступаюць супраць гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў негроіднай расы. Займаецца арганізацыяй акцый пратэстаў, дэманстрацыяў у сувязі з забойствамі, якія ажыццяўляюцца паліцэйскімі пры выкананні і расавай дыскрымінацыяй у адносінах да чорнаскурых у прававой сістэме ЗША. Black Lives Matter аб’яднаны ідэяй, але не мае фармальнай іерархіі ці структуры[1].
Рух узнік улетку 2013 г. з выкарыстаннем хештега #BlackLivesMatter[2] у сацыяльных медыя. Адбылося гэта пасля таго, як быў апраўданы Джордж Цімерман, які здзейсніў забойства афраамерыканскага падлетка Трэйвона Марціна.
BLM стаў масавым у 2014 годзе падчас вулічных дэманстрацый, выкліканых смерцю двух афраамерыканцаў: Майкла Браўна і Эрыка Гарнера. Таксама рух прымаў удзел у маршах пратэсту ў памяць многіх загінулых афраамерыканцаў, у тым ліку Эрыка Харыса, Вальтэра Скота, Джонатана Феррелл, Сандры Бланды і Фрэдзі Грэя.
Улетку 2015 года рух публічна паказаў незадаволенасць палітыкам па пытанні расавай дыскрымінацыі.
У канцы мая 2020 года, пасля гібелі чорнаскурага Джорджа Флойда ад рук белага паліцэйскага Дэрэка Шовіна, пачаліся вулічныя дэманстрацыі, якія перараслі ў беспарадкі, а пазней масавыя рабаванні і пагромы[3].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Анастасия Бельская. Black Lives Matter (руск.) , USA.one (2016-07-17). Праверана 29 мая 2020.
- ↑ Jessica Guynn Meet the woman who coined #BlackLivesMatter (англ.) . USA Today (4 сакавіка 2015). Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ Александра Баландина. «Смесь беспорядков и пандемии»: ситуация в США обостряется (руск.) , gazeta.ru (2020-06-01).