OneRepublic

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
OneRepublic
фота
OneRepublic на канцэрце ў Пертэ (Аўстралія) у 2008 годзе
Жанры

альтэрнатыўны рок

Гады

2002—цяперашні час

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША

Горад

Каларада-Спрынгс

Мова песень

англійская

Лэйблы

Mosley Music Group
Interscope Records
Columbia Records

Склад

Раян Тэдэр
Зак Філкінс
Эддзі Фішэр
Брэнт Катцл
Дру Браўн

Былыя
ўдзельнікі

Джэрад Бэціс
Цім Маерс

Сайт

www.OneRepublic.com

OneRepublicамерыканскі поп-рок-гурт з Каларада-Спрынгс, вядомасць якому прынёс сінгл «Apologize», які стаў у ЗША тройчы плацінавым і дасягнуў трэцяга месца ў хіт-парадзе Вялікабрытаніі 11 лістапада 2007 года. Рэмікс на песню быў уключаны ў альбом Цімбалэнда Shock Value і ў дэбютны альбом OneRepublic Dreaming Out Loud.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Група была заснавана ў 2002 годзе ў Каларада-Спрынгс вакалістам Раянам Тэдэрам і яго школьным сябрам Закам Філкінсам, які граў на гітары. Першапачаткова група называлася Republic. Неўзабаве група перабралася ў Лос-Анджэлес і дапоўнілася клавішнікам Дру Браўнам, басістам Цімам Маерсам і бубначом Эддзі Фішэрам. Падпісаўшы ў 2003 годзе кантракт з лэйблам Columbia Records, група ўзялася за працу над сваім дэбютным альбомам. Назва была зменена на OneRepublic, так як ранейшая назва ўжо выкарыстоўвалася іншымі калектывамі. Паралельна Раян Тэдэр працаваў на вядомага прадзюсара Цімбалэнд, пісаў песні для розных выканаўцаў, удзельнічаў у працы над намінаваным на «Грэмі» альбомам Пола Окенфолда «A Lively Mind».

Пасля двух з паловай гадоў працы над альбомам і ўсяго за два месяцы да яго планаванага выпуску кіраўніцтва Columbia Records вырашыла скасаваць кантракт з OneRepublic. У той час група імкліва набірала папулярнасць на «MySpace», дзякуючы чаму музыканты падпісалі кантракт з лэйблам Цімбалэнда Mosley Music group, стаўшы першай рок-групай, якая працуе з гэтым лэйблам. У 2007 годзе гурт пакінуў Цім Маерс, на замену якому прыйшоў Брэнт Катцл.

У красавіку 2007 года выйшаў альбом Цімбалэнда «Shock Value», які змяшчаў рэмікс песні Раяна Тэдэра «Apologize». Сінгл з рэміксам меў вялікую папулярнасць і стаў тройчы плацінавым ў ЗША, а агульная колькасць прададзеных па ўсім свеце копій дасягнула пяці мільёнаў. «Apologize» восем тыдняў прабыў на вяршыні амерыканскага хіт-параду Pop 100 і дасягнуў другога радка агульнага песеннага чарта Hot 100, песня таксама ўвайшла ў саўндтрэк нямецкай кінакамедыі «Прыгажунчык». 20 лістапада 2007 года выйшаў дэбютны альбом гурта «Dreaming Out Loud», які хутка стаў залатым. Пасля свайго першага поспеху музыканты OneRepublic выступалі на тэлебачанні, у тым ліку выканалі сваю песню «Apologize» разам з Дэвідам Арчулетай ў фінале шоу American Idol, у 2008 годзе адправіліся ў канцэртны тур разам з Maroon 5 і Брэндзі Карлайл.

24 верасня 2008 года падчас канцэрту ў Лондане група абвясціла аб працы над новым альбомам, выпуск якога быў намечаны на лета 2009 года. Праца над другім альбомам пад назвай «Waking Up» вялася ў Дэнверы. Яго выпуск з некаторай затрымкай адбыўся 17 лістапада 2009 года. «Waking Up» дасягнуў 21 радка ў хіт-парадзе Billboard 200.[1] Таксама ў 2009 годзе група запісала з Леонай Люіс песню «Lost Then Found» для яе другога альбома «Echo». Песня з альбома «Waking Up», Secrets, была выкарыстаная ў фільме «Вучань чарадзея», але ў афіцыйны саўндтрэк не ўвайшла, таксама яна гучала ў фільме «Прыгажунчык 2». Песня Good Life была выкарыстаная ў фільме «Выдатніца лёгкіх паводзінаў» , а таксама ў фільме «Адзін дзень». Песня Stop and Stare прагучала ў канцы пілотнай серыі першага сезона серыяла «Касл».

Трэці альбом[правіць | правіць зыходнік]

Падчас тура OneRepublic працавалі над трэцім студыйным альбомам. Зак Філкінс апублікаваў відэа на YouTube, дзе сказаў, што хутка выйдзе трэці альбом. У красавіку 2011 года група выканала новую песню Life In Color, якую яны напісалі ў Нью-Ёрку. Таксама на іх афіцыйным акаўнце ў Твітэры былі апублікаваны назвы патэнцыйных сінглаў «What U Wanted», «Burning Bridges» і «Let's Get Lost». Нягледзячы на чуткі пра тое, што першым сінглам з трэцяга альбома будзе Life In Color, OneRepublic 17 сакавіка 2012 года абвясцілі праз Твітэр, што гэта « песня [Life In Color] магла б стаць сінглам, але дакладна не першым.» Такім чынам, выхад першага сінгла пад назвай «Feel Again» быў запланаваны на ліпень 2012 года, аднак выйшаў у жніўні. 19 верасня 2012 года група выступіла на фестывалі iTunes у Roundhouse (Лондан) і абвясціла, што альбом будзе называцца «Native». Таксама ў верасні былі анансаваны 3 песні з альбома: «Counting Stars», «Preacher» і «Something's Gotta Give».

8 студзеня 2013 года выйшаў другі сінгл з альбома «Native» пад назвай «If I Lose Myself». У той жа дзень выйшаў і кліп на гэтую песню.

22 сакавіка 2013 года выйшаў у свет трэці альбом OneRepublic - «Native».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашнія ўдзельнікі:

  • Раян Тэдэр (з 2002 года) — вакал, акустычная гітара, клавішныя, бас-гітара, тамбурын.
  • Зак Філкінс (з 2002 года) — гітары, скрыпка, тамбурын, бэк-вакал.
  • Эдзі Фішэр (з 2004 года) — барабаны, перкусія.
  • Брэнт Катцл (з 2007 года) — віяланчэль, тамбурын, варган, укулеле, клавесін.
  • Дру Браўн (з 2002 года) — гітары, клавішныя, глокеншпіль, бас-гітара, перкусія, бэк-вакал.

Былыя ўдзельнікі:

  • Джэрад Беціс (2002-2004) — барабаны.
  • Цім Маерс (2004-2007) — бас-гітара.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 — Dreaming Out Loud
  • 2009 — Waking Up
  • 2013 — Native

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 — «Apologize» (Remix)
  • 2008 — «Stop and Stare»
  • 2008 — «Say (All I Need)»
  • 2008 — «Mercy»
  • 2009 — «Come Home»
  • 2009 — «All the Right Moves»
  • 2009 — «Secrets»
  • 2009 — «Everybody Loves Me»
  • 2010 — «Marchin On»
  • 2010 — «Good Life»
  • 2011 — «Christmas Without You»
  • 2012 — «Feel Again»
  • 2013 — «If I Lose Myself»
  • 2013 — «Counting Stars»
  • 2013 — «Something I need»

Канцэртныя туры[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Узнагарода Катэгорыя Вынік
2008 Teen Choice Awards Choice Music: Група-прарыў Намінацыя
Choice Music: Rock Track ("Stop and Stare") Перамога
MuchMusic Video Awards Best International Video – Group ("Apologize") разам з Цімбаландам Намінацыя
Best International Video – Group ("Stop and Stare") Намінацыя
Premios 40 Principales Best International Hit ("Apologize") Перамога
ECHO National/International Hit of the Year ("Apologize") разам з Цімбаландам Намінацыя
MTV Asia Awards Best Hook Up ("Apologize") разам з Цімбаландам Перамога
Breakthrough Artist Намінацыя
MTV Europe Music Awards Best New Act Намінацыя
2009 People's Choice Awards, ЗША Favorite Rock Song ("Apologize") Намінацыя
Grammy Awards Best Pop Performance by a Duo or Group with Vocals ("Apologize") Намінацыя
ECHO Best International Group Намінацыя
2010 ESKA MUSIC AWARDS, Польшча Band Of The Year (International) Перамога
Teen Choice Awards Choice Rock Track ("All The Right Moves") Намінацыя
2011 Teen Choice Awards Choice Music: Рок-гурт Намінацыя
Choice Music: Rock Track ("Good Life") Намінацыя
American Music Awards Favorite Pop/Rock Band/Duo/Group Намінацыя

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]