Мясныя мухі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Calliphoridae)
Мясныя мухі

Lucilia sericata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calliphoridae Brauer et Bergenstamm, 1889

Даччыныя таксоны
  • Calliphorinae
  • Chrysomyiinae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  151495
NCBI  7371
EOL  493
FW  139457

Мясныя мухі, Падлавыя мухі, Каліфарыды (Calliphoridae) — сямейства двухкрылых насякомых надсямейства Oestroidea. Уключае, паводле адных меркаванняў, 2[1], паводле іншых — большую колькасць падсямействаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі сямейства маюць даўжыню цела 4–16 мм, густа пакрытыя валасінкамі і доўгімі моцнымі шчацінкамі, афарбаваныя ў сіні або зялёны колер з металічным бляскам.

Ніжняя частка галавы чырванаватая, грудзі чорныя, брушка з бялёсым налётам.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Больш за 1000 відаў, пашыраны ўсясветна. Сямейства насяляе Палеарктыку, Неарктыку, Малайзію, Японію і Аўстралазію. Найбольш разнастайныя ў трапічных абласцях. Дарослыя мухі трымаюцца на кветках, харчовых адкідах, гноі, трупах жи­ывёл. Часткай тыповыя сінантропныя (спадарожнічаюць чалавеку) віды.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя мухі не харчуюцца крывёй. Для адкладкі яек самкі залятаюць у месцы забою, продажу мяса, рыбы, малочных прадуктаў, на скатамагільнікі, неўпарадкаваныя прыбіральні. Тэрмін развіцця гэтых мух ад яйка да стадыі палавой спеласці 1-1,5 мес.

Ветэрынарнае значэнне маюць наступныя прадстаўнікі сямейства Calliphoridae: муха сіняя мясная (Calliphora uralensis), Calliphora vicina, Protophormia terraenovae і віды роду мухі мясныя зялёныя (Lucilia) — Lucilia illustris i Lucilia sericata. Барацьбу з мяснымі мухамі праводзяць, ужываючы прафілактычныя меры: закрываюць сеткаю дзвярэй і вокнаў на прадпрыемствах харчовай прамысловасці, кірмашах; своечасова і правільна ўтылізуюць трупы, падтрымліваюць належны санітарны стан ў прыбіральнях і смеццязборніках, а пры неабходнасці праводзяць дэларвацыю.

Штучна выгадаваныя лічынкі мясных мух могуць выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскага інструмента ў лічынкатэрапіі[2].

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства налічвае каля 900 відаў у 23 родах:

Зноскі

  1. Calliphoridae(англ.
  2. Сергей Бесараб Время/час для медицинской личинки / Meдыум — medium.com, 28 студзеня 2023