Campanula zoysii
Campanula zoysii | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Campanula zoysii Wulfen, 1789 | |||||||||||||||||||
Прыблізны арэал расліны ў Еўропе | |||||||||||||||||||
|
Campanula zoysii — від раслін роду Званочак (Campanula).
Распаўсюджанне і асяроддзе
[правіць | правіць зыходнік]Арэал кветкі абмежаваны Аўстрыяй, паўночнай Італіяй (Фрыулі-Венецыя-Джулія і Венета) і Славеніяй[1]. Яна лепш за ўсё расце на вапняковых схілах Юлійскіх, Камнішка-Савінскіх Альпаў і гары Пеца[2], а таксама ў іншых італьянскіх і аўстрыйскіх рэгіёнах Паўднёвых Вапняковых Альпаў[3].
Расліна можа выжыць пры вельмі нізкіх зімовых тэмпературах — да −35 °C або −40 °C[3]. Яе шкоднікамі з’яўляюцца смаўжы і слімакі[4].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Расліна звычайна нізкарослая, 5-7 см у вышыню, хоць некаторыя асобнікі могуць дасягаць 23 см у вышыню[5]. Разетка лісця расліны па меры развіцця разрастаецца[3]. Маладыя расліны цвітуць з другога года.
Кветкі
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від званочкаў унікальны сярод свайго роду формай кветкі — вяночак ля адгіну звужаецца і заканчваецца пяціканцовай зоркай, а ў іншых званочкаў кветка мае падобную званочкавую форму, але адгін шырокі[3][6] (аднак такая «звужаная» форма кветкі мае дастатковую адтуліну для таго, каб насякомыя маглі пракрасціся ўнутр для апылення). На кожным сцябле ад адной да трох кветак[5], якія маюць светла-нябесны або лавандавы колер. Цвіценне адбываецца на працягу трох-чатырох тыдняў у чэрвені[3].
Лісце
[правіць | правіць зыходнік]Лісце згрупаванае ў разеткі ля каранёў, мае хвосцікі і яйкападобную тупую форму; лісце на сцябле зваротнаяйкападобнае, дзідападобнае і чарговае[5].
Культурнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]
Расліна карыстаецца вялікай павагай у Славеніі і лічыцца сімвалам славенскіх Альпаў. Славенскі батанік Віктар Петкаўшак (1908—1994) назваў гэты званочак сапраўднай «дачкой Славенскіх гор». Кветка з’яўляецца афіцыйным сімвалам найстарэйшага батанічнага альпійскага саду ў Славеніі, «Альпінума Юльяна », заснаванага ў 1926 годзе[7][8].
Таксама высока цэніцца як дэкаратыўная расліна пры стварэнні альпійскіх горак.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна названа батанікам Францам Ксаверам фон Вульфенам (1728—1805) у гонар яе першаадкрывальніка — славенскага батаніка Карла фон Зойса (1756—1799)[3], які прадставіў новы від Вульфену. Нікалаус Іозеф фон Жакен упершыню апісаў від у 1789 годзе[1].
Зноскі
- ↑ а б Campanula zoysii Wulfen . Germplasm Resources Information Network. United States Department of Agriculture. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Naravne znamenitosti: Peca . Karavanke.eu. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 12 сакавіка 2012.
- ↑ а б в г д е Walek, Kristl. Campanula zoysii: "Daughter of the Slovene Mountains" . Ottawa Valley Rock Garden & Horticultural Society. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2006. Праверана 6 жніўня 2010.
- ↑ Meredith, Lewis B. Rock Gardens: How to Make and Maintain Them (англ.). — New York: Charles Scribner and Sons, 1914. — С. 254.
- ↑ а б в Robinson, W. Hardy Flowers (англ.). — London: Macmillan and Co., 1878. — С. 86.
- ↑ Campanula zoysii . Campanula Bellflowers. Wild Ginger Farm. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2010. Праверана 6 жніўня 2010.
- ↑ Zoisova zvončica – simbol rastlinstva na sončni strani Alp(славенск.) // Epicenter: glasilo Posoškega razvojnega centra. — 2006. — Т. VII. — № 6—7. — С. 24. — ISSN 1581-6087. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2014.
- ↑ Alpski botanični vrt Juliana(недаступная спасылка) (славенск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Campanula zoysii Wulfen // Germplasm Resources Information Network (GRIN)
- Колокольчик Зойса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 сакавіка 2019)