Canyon Bicycles

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Canyon Bicycles GmbH
Тып GmbH[d]
Заснаванне 2002
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Роман Арнальд (CEO)
Прадукцыя cпартыўныя веласіпеды
Абарот
Колькасць супрацоўнікаў 800+[1] (кастрычнік 2016)
Сайт www.canyon.com
Штаб-кватэра Canyon у Кобленцы, Германія

Canyon Bicycles GmbH (скарочана: Canyon) — нямецкі вытворца гоначных веласіпедаў, горных і трыятлонных ровараў, што базуецца ў Кобленцы, Германія.

Гісторыя кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе Раман Арнольд і яго брат Франк Арнольд (які больш не звязаны з кампаніяй) заснавалі Radsport Arnold GmbH, каб займацца пастаўкамі веласіпедных частак для ровараў. І толькі ў 1996 годзе з’явіліся першыя ровары з маркай Canyon. Radsport Arnold пачаў выкарыстоўваць стратэгію прамых продажаў праз Інтэрнэт.

У 2001 годзе кампанія перапрафілявалася з пастаўшчыка на вытворцу ровараў і змяніла назву на Canyon Bicycles GmbH. З Луцам Шэфэрам (раней працаваў з Bergwerk і Votec) Canyon пачаў займацца дызайнам рамаў. У наступныя некалькі гадоў фірма, што базуецца ў Кобленцы, Германія, змагла наняць Ханса Крысціяна Смоліка і іншых спецыялістаў па стварэнню ровараў.

Endurace AL Disc 7.0
Canyon Endurace AL Disc 7.0 (мадэль 2020 года)

У 2006 годзе Canyon прадставіла свой новы карпаратыўны дызайн, які таксама атрымаў некалькі ўзнагарод у 2007 годзе (European Design Award за карпаратыўны дызайн, red dot design awards за карпаратыўны і вэб-дызайн, iF Product Design Award за карпаратыўны дызайн).

Удзел у веласпорце і трыятлоне[правіць | правіць зыходнік]

Radsport Arnold займаўся элітным спортам з самага пачатку. У 1985 годзе кампанія упершыню паспяхова падпісалана са спартсменам Юргенам Зэкам.

У галіне велагонак кампанія супрацоўнічае з рознымі камандамі. У 2007 годзе кампанія ўпершыню абсталявала каманду Unibet.com, якая прыняла ўдзел у UCI ProTour. У апошнія гады Katusha-Alpecin (існавала да 2019 года) і Movistar спаборнічалі на гоначных роварах Canyon. Самы вялікі прыз, які калі-небудзь выйгравалі на ровары Canyon, атрымаў Найра Кінтана, які стаў пераможцам 2014 года ў Giro d’Italia. Ён спаборнічаў на ровары з рамай Ultimate CF SLX у дарожных этапах і Speedmax CF — для спаборніцтвах на час (time trials). Іншыя дасягненні на роварах Canyon уключаюць перамогу Кадэла Эванса у 2009 World Professional Road Race Championship за каманду Silence-Lotto, перамогу Аляксандра Крыстафа ў 2014 годзе на двух этапах Тур дэ Франс і перамогі 2015 года Яна Фрадэна на Ironman European Championship 2015 у Франкфурце і на Ironman World Championship на Гаваях. У жніўні 2015 года было абвешчана, што з 2016 года Canyon будзе спонсарам новай жаночай каманды вышэйшага ўзроўню пад кіраўніцтвам былых спартыўных дырэктараў каманды Velocio-SRAM Pro Cycling Роні Лаўкэ (Ronny Lauke) і Beth Duryea.[4] У снежні 2016 года было абвешчана, што яны будуць спансаваць брытанскую каманду Canyon DHB p/b Soreen (першапачатковая назва — Bike Channel-Canyon), якая мае статус UCI Continental.[5]

Брэнд падтрымлівае не толькі трыятланістаў і гоначных веласіпедыстаў, але і горных веласіпедыстаў. Першымі вядучымі спартоўцамі, хто падпісаў кантракт з Canyon, былі Бобі Рут (Bobby Root) і Стэфан Герман (Stefan Herrmann), а таксама браты Фумік (Fumic) у 2006 годзе. Кампанія была, такім чынам, прадстаўлена прафесійнымі гоншчыкамі ва ўсіх дысцыплінах горнага веласіпеда.

Адным з найвышэйшых дасягненняў на сённяшні дзень для Canyon у дысцыпліне горных ровараў была перамога ў нямецкім крос-кантры чэмпіянаце Мануэля Фуміка ў 2008 годзе.

Другога чэрвеня 2019 года эквадорац Рычард Карапаз выйграў Джыра-д’Італія (другую па прэстыжнасці гонку пасля Тур дэ Франс) на ровары Canyon. Падчас прабегу Giro ён быў узнагароджаны ружовым роварам Canyon (колер лідэра), які выкарыстоўваўся на адным з этапаў.

Canyon мае праграму развіцця моладзі пад назвай Canyon Young Heroes. Веласіпедысты ва ўзросце ад 15 да 16 гадоў могуць падаць заяву, каб быць прынятым у каманду. У выпадку поспеху яны атрымоўваюць поўны ровар з вугляроднага валакна і тэхнічную падтрымку не менш як на адзін год. Настаўнікам Canyon Young Heroes з’яўляецца былы вядучы спрынтар Эрык Цабэль (Erik Zabel).

Адмысловыя ровары[правіць | правіць зыходнік]

2004 г. Project 3.7: самы лёгкі ў той час гоначны ровар агульнай вагой 3,7 кг.  

2006 г. Project 6.8: гоначны ровар з дыскавымі тармазамі з масай 6,8 кг — найменшая вага, дазволеная UCI Pro Tour.

2007 г. Project 0.05: ровар для трыятлону, які адрозніваецца вельмі нізкім узроўнем супраціўлення ветру дзякуючы такім рашэнням, як убудаваныя ў раму тармазы і сістэма для пітва, убудаваная ў руль.

2008 г. Project 0.01: гоначны ровар з поўнай падвескай, які, дзякуючы высокаму ўзроўню камфорту, здымае ціск на мышцы раварыста падчас максімальных намаганняў.

2009 г. Project S5: Першы горны ровар быў фрырайдным веласіпедам вагой менш за 12 кг. Ён прызначаўся для паездак у высокіх гарах, дзе ёсць працяглыя адрэзкі і складаныя спускі.

Іншыя брэнды[правіць | правіць зыходнік]

У Швейцарыі ровары Canyon доўгі час называліся Pure Cycling, бо гандлёвая марка Canyon ужо была занятая іншым вытворцам ровараў.

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.