Знешні край крылаў матылькоў гэтага роду — акруглы. Крылы (размах да 6 см) чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, зеленаватыя, часта з чорнмм абадком на вонкавым краі. Ніз задніх крылаў жоўты. Выразны палавы дымарфізм або полімарфізм. Палавы дымарфізм выяўляецца ў больш светлай афарбоўцы асноўнага фону ў самак або ў наяўнасці ў іх светлых участкаў на аблямоўцы, крылы звычайна зеленаватыя або белыя. Вусікі кароткія, з прьпупленай булавой. Вусені развіваюцца пераважна на бабовых раслінах.
Род уключае каля 70 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і, распаўсюджаны ў галарктыцы і неатрапічным рэгіёне. Жывуць пераважна ў высакагор'ях і ў арктычнай зоне. Некаторыя трапляюцца на раўнінах: у стэпах, на балотах, лугах, у лясах і інш. На Беларусі 4 віды: жаўтушка малая, ці лугавая (Colias hyale), жаўтушка шафранавая (Colias croceus), жаўтушка зяноўцавая (Colias myrmidone), жаўтушка тарфянікавая (Colias palaeno).
Літвінава А. М. Жаўтушкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 280—281.