Перайсці да зместу

Cryptophyta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cryptophyta

Rhodomonas salina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cryptophyta P.C.Silva, 1962

Клас

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  10597
NCBI  3027

Cryptophyta — тып аднаклетачных рухомых водарасцей. Насяляюць прыбярэжныя ўчасткі вадаёмаў, старыцы, сажалкі, балоты; многія віды з’яўляюцца марскімі і могуць быць знойдзены ў планктоне.

Маюць авальную, яйцападобную, ныркападобную форму. Цела-клетка сціснута з бакоў і мае выпуклы дарсальны і плоскі (або ўвагнуты) вентральны бакі, пярэдні край звычайна коса зрэзаны. Тут размешчана вестыбулярная зона, ад якой уздоўж цела клеткі адыходзіць касая баразёнка, ля пачатку гэтай баразёнкі размешчана адтуліна глоткі, што ідзе ўнутр цела но розную глыбіню. У вестыбулярнай зоне знаходзяцца асновы двух жгуцікаў, з якіх адзін неалькі даўжэйшы за іншы. Глотка высланая радамі буйных жыгучых арганел.

Клеткі Cryptophyta пад электронным мікраскопам

Пераважна строгія фотатрофы, але ёсць і гетэратрофныя формы, здольныя праглынаць і пераварваць клеткі бактэрый. Клеткі фотатрофных арганізмаў маюць розную афарбоўку — карычневую, сіне-зялёную або чырвоную за кошт рознага ўтрымання фотасінтэтычных пігментаў, такіх як хларафілы a і c2, фікацыянін, фікаэрытрын. Хларапласты маюць абалонку з 4 мембран, з якіх вонкавая з’яўляецца працягам ядзернай мембраны. Паміж 2 вонкавымі і 2 ўнутранымі мембранамі знаходзіцца перыпластыдная прастора, у якой размяшчаеца рудыментарнае ядро, цытаплазма з рыбасомамі і запасныя пажыўныя рэчывы.

Размнажэнне адбываецца шляхам падоўжанага дзялення клеткі. Палавы працэс невядомы. Адны формы заўсёды рухомыя, нават пры дзяленні, іншыя ўтвараюць скопішчы змешчаных у слізь нерухомых клетак. У рэдкіх выпадках фарміруюцца круглыя нерухомыя цысты.

Часам пры масавым развіцці выклікаюць «цвіценне» вады, афарбоўваючы яе ў той ці іншы колер. Вядомыя віды, здольныя развівацца на паверхні снегу і пад лёдам у Арктыцы.

  • Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4 (руск.)