Цытаплазма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Схема будовы тыповай клеткі жывёлы. Адзначаныя арганоіды (арганелы) 1) Ядзерка 2) Ядро 3) Рыбасома 4) Везікула 5) Шурпатая эндаплазматычная сетка 6) Апарат Гольджы 7) Клетачная сценка 8) Гладкая эндаплазматычная сетка 9) Мітахондрыя 10) Вакуоля 11) Цытаплазма 12) Лізасома 13) Цэнтрасома

Цытаплазма (ад грэч.: κύτος «клетка» і πλάσμα «змесціва») — вадкае змесціва клеткі (цэлі).

Яна складаецца пераважна з вады, у якой раствораны розныя арганічныя і неарганічныя рэчывы. Уключае ў сябе гіялаплазму — асноўнае празрыстае рэчыва цытаплазмы, у ёй знаходзяцца абавязковыя клеткавыя кампаненты — арганелы, а таксама розныя непастаянныя структуры — ўключэнні. Паколькі яна змяшчае шмат арганічных рэчываў, цытаплазма больш густая і вязкая, чым вада.

Без удзелу цытаплазмы немагчымы ніякія працэсы жыццядзейнасці ў клетцы. Яна акружае ядро і арганоіды і запаўняе ўсю прастору ўнутры клеткі. Гэта забяспечвае магчымасць перамяшчэння ў клетцы розных рэчываў, якія паступаюць у яе з навакольнага асяроддзя або ўтвараюцца ў самой клетцы. Працяканне хімічных рэакцый магчыма менавіта таму, што рэчывы знаходзяцца ў цытаплазме ў раствораным стане. Таму цытаплазму называюць унутраным асяроддзем клеткі. Яе галоўная функцыя — гэта забеспячэнне ўмоў для працякання асноўных працэсаў жыццядзейнасці клеткі.

У склад цытаплазмы ўваходзяць усе віды арганічных і неарганічных рэчываў. У ёй прысутнічаюць таксама нерастваральныя адходы абменных працэсаў і запасныя пажыўныя рэчывы. Аднак асноўнае рэчыва цытаплазмы — вада.

Гіялаплазма — нутраное асяроддзе цэлі. Гэта складаная калоідная сістэма з улучанымі ў яе біяпалімерамі (бялкамі, нуклеінавымі кіслямі, поліцукрыдамі), здольная пераходзіць з золепадобнага (вадкага) стану ў гелепадобны і зваротна. У склад гіялаплазмы ўваходзяць галоўным чынам розныя глабулярныя бялкі, ферменты метабалізму цукраў, амінакісляў, ліпідаў, транспартньш РНК. У гіялаплазме вольныя рыбасомы сінтэзуюць бялкі, неабходныя для ўласных цэлевых патрэб.

Арганелы — абавязковыя для ўсіх цэляў мікраструктуры, якія прысутнічаюць пастаянна і выконваюць жыццёва важныя функцыі. Іх падзяляюць на мембранавыя (мітахондрыі, эндаплазматычная сетка, апарат Голвджы, лізасомы) і немембранавыя арганелы (рыбасомы і палісомы, мікратрубачкі, цэнтрыолі і храмасомы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9
  • Арцішэўскі А. А. Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі: Падручнік. — Мн.: Тэхналогія, 2000. — 311 с. іл. ISBN 985-458-026-1.