Curtiss P-40 Warhawk
| Curtiss P-40 Warhawk | |
|---|---|
| Тып | Знішчальнік |
| Краіна | |
| Распрацоўшчык | Curtiss-Wright |
| Першы палёт | 1938 |
| Гады вытворчасці | 1939 - 1944 |
| Колькасць | 13.738 |
| Кошт | $60.552 |
| Экіпаж | 1 чал. |
| Крэйсерская хуткасць | 435 км/г |
| Максімальная хуткасць | 580 км/г |
| Дальнасць палёту | 1.100 км |
| Практычная столь | 8.800 м |
| Хуткаўздымнасць | 11 м/хв |
| Даўжыня | 9,66 м |
| Размах крыла | 11,38 м |
| Плошча крыла | 21,92 м² |
| Маса пустога | 2.880 кг |
| Маса падрыхтаванага | 3.760 кг |
| Максімальная ўзлётная маса | 4.000 кг |
| Бомбавая нагрузка | 680 кг |
Curtiss P-40 Warhawk[1] (бел.: Кёрціс P-40 «Ваенны ястраб») — поршневы 1-маторны знішчальнік амерыканскай канструкцыі («Кёрціс-Райт») і вытворчасці, часоў Другой сусветнай вайны. Меў некалькі адменаў уласнай назвы, у залежнасці ад мадыфікацыі: «Вархоўк» (Warhawk), таксама «Тамахоўк» (Tomahawk) — у Вялікабрытаніі, «Кіціхоўк» (Kittyhawk) і — у Вялікабрытаніі і СССР.
Адзін з найбольш распаўсюджаных знішчальнікаў свайго часу. Быў на ўзбраенні ў ВПС ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёваафрыканскага Саюза, Канады, ВПС Нідэрландаў, Свабоднай Францыі, СССР, Кітая, Егіпта, Турцыі. Ужываўся ў ваенных дзеяннях амаль ва ўсіх кліматычных зонах (у т.л., у джунглях, пустынях, Арктыцы), і амаль ва ўсіх вышынных паясах (у т.л., у Гімалаях). Нават пасля замены яго ў першай лініі навейшымі, лепшымі машынамі, P-40 заставаўся ў актыўным ужытку на паўднёва-ціхаакіянскім і кітайска-індыйска-бірманскім ТВД, пасля вайны — у ВПС гаміньданаўскага Кітая і ваенна-паветраным кантынгенце Галандыі ў Ост-Індыі (Інданезіі). Апошнія вядомыя выпадкі баявога ўжытку адносяцца да 1948 (галандскія P-40N у вайне канца 1940-х гг. у Інданезіі).
Манеўранасць і хуткаўздымнасць P-40 саступалі сучасным яму праціўнікам (Ме-109, ФВ-190, Зеро), асабліва на вышынях большых за 4,5 км. Саступаў ён і іншым машынам саюзнікаў (Спітфайр V, P-38, P-47, P-51), якія і выцяснілі яго з галоўнай ролі пад пачатак 1944. Не найлепшай была хуткасць P-40; адзначаліся пагоршаныя (у параўнанні з папярэднікам, P-36) узлётна-пасадкавыя характарыстыкі.
Аўтарства вядомых «акуліных пашчаў», якія маляваліся на бакавых паверхнях радыятараў P-40, прыпісваецца лётчыкам 112 эскадр ВПС Вялікабрытаніі (не раней за лета 1941)[2].
Зноскі
- ↑ Гл.далей: Сістэма азначэнняў ваенных самалётаў, ЗША.
- ↑ Р. Гатман…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Robert Guttman. Curtiss P-40 Warhawk: One of WW II’s Most Famous Fighters // Aviation History, November 2000. — На пляцоўцы «Гістарынет» Архівавана 16 студзеня 2008..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Curtiss P-40 Warhawk- Brad Hagen. P-40 Warhawk (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 16 сакавіка 2013.