Danainae — падсямейства матылькоў сямейства німфалід (Nymphalidae), якое ўключае ў сябе каля 300 відаў. Многія аўтары разглядаюць падсямейства як самастойнае сямейства[1]. Самым вядомым прадстаўніком з'яўляецца матылёк Danaus plexippus[2].
Матылі сярэдніх і буйных памераў, блізкія да німфалід і прадстаўнікоў трапічнага сямейства Ithomiidae. Вочы голыя, вусікі булавападобныя, паступова патаўшчаюцца да вяршыні, карацей паловы кастальнага краю пярэдняга крыла. Пярэднія ногі рэдукаваныя і не функцыянуюць пры хадзе ў абодвух палоў, прычым пярэдняя лапка складаецца з 1 членіка ў самцоў і з 2 членікаў у самак. Цэнтральнае вочка на абодвух крылах замкнёнае, жылкі R3, R4 і R5 пярэдняга крыла адгаліноўваюцца ад агульнага ствала, R4 выходзіць да вяршыні, а R3 і R5 адпаведна да кастальнага і вонкавага краёў[1].
У афарбоўцы пераважаюць карычневыя, аранжавыя, жоўтыя і блакітныя тоны, некаторыя віды маюць сінюю ірызавальную афарбоўку. Шырока распаўсюджаная мімікрыя. Многія віды ядавітыя.
Андраканіяльныя структуры размешчаны на заднім крыле, канец брушка забяспечаны характэрнымі пэндзлямі з доўгіх пахкіх лусак, якія выступаюць перад капуляцыяй.
Некрутенко Ю. П. Дневные бабочки Кавказа. Определитель. — Киев, 1990. — С. 105—106.
Стерри Пол. Бабочки и мотыльки. — Минск: Белфакс, 1995. — 80 с. — (Мир животных). — ISBN 985-407-011-5..
Boyce A. Drummond III und Keith S. Brown, Jr.: Ithomiinae (Lepidoptera: Nymphalidae): Summary of Known Larval Food Plants. In: Annals of the Missouri Botanical Garden, Vol. 74, No. 2. (1987), Seiten 341—358.