Didymium wildpretii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Didymium wildpretii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Didymium wildpretii


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1573255
MB  505759

Didymium wildpretii — від слізевікоў з сямейства Didymiaceae, які харчуецца гнілымі рэшткамі розных відаў кактусаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ён быў апісаны ў 2007 годзе і быў знойдзены ў Мексіцы і на Канарскіх астравах, але можа прысутнічаць там, дзе растуць іншыя кактусы. Яго спаракарпіі кароткія (0,1—0,7 мм вышыні); іх спаратэка бледна-жоўтая з аранжавай ножкай, а споры маюць дыяметр 7,5 мкм. Пры вырошчванні на агары завяршае свой жыццёвы цыкл за 28—56 дзён. Расце на асноўных асяроддзях з pH 7,8—10,0, аптымальны рост — пры 8,5—9,4. Від быў названы ў гонар Вальфрэда Вільдпрэта дэ ла Торэ  (ісп.), знаўцы флоры Канарскіх астравоў[1].

Гаспадары[правіць | правіць зыходнік]

Вядома, што Didymium wildpretii расце на відах шарападобных кактусаў Echinocactus platyacanthus, Mammillaria carnea і Ferocactus latispinus; апунцыяпадобных кактусаў Opuntia depressa, Opuntia maxima, Opuntia pilifera і Opuntia tomentosa) і калонападобных кактусаў (Myrtillocactus geometrizans, Pachycereus hollianus, Pachycereus weberi, Stenocereus і Neobuxbaumia[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Lado, C.; Mosquera, J.; Estrada-Torres, A.; Beltran-Tejera, E.; De Basanta, D. W. (2007). "Description and culture of a new succulenticolous Didymium (Myxomycetes)". Mycologia. 99 (4): 602–611. doi:10.3852/mycologia.99.4.602. PMID 18065011.