Дыфазіястр
Дыфазіястр | |||||||||||||||||
Дыфазіястр сплюшчаны (Diphasiastrum complanatum) — тыпавы від роду | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Diphasiastrum Holub (1975) | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Дыфазія́стр (Diphasiastrum) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовазялёныя дзярэзападобныя расліны з доўгімі паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцёблы да 1 м даўжынёй, сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лускападобным супраціўным лісцем. Стробілы тупыя, размешчаны па 1—6 (да 12) на доўгіх дыхатамічна разгалінаваных ножках. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з адным спарангіем. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца дыфазіястр сплюшчаны (Diphasiastrum complanatum) і дыфазіястр трохкаласковы (Diphasiastrum tristachyum), якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэннем шэрагу прамежкавых форм. Растуць у імшыстых хваёвых лясах.
Спіс відаў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле The Plant List на 2013 год, у род уваходзіць 21 від[1]:
- Diphasiastrum alpinum (L.) Holub
- Diphasiastrum angustiramosum (Alderw.) Holub
- Diphasiastrum carolinum (Lawalrée) Holub
- Diphasiastrum complanatum (L.) Holub — Дыфазіястр сплюшчаныtypus
- Diphasiastrum digitatum (Dill.) Holub
- Diphasiastrum fawcettii (F.E.Lloyd & Underw.) Holub
- Diphasiastrum ×haberei (House) Holub
- Diphasiastrum henryanum (E.D.Br. & F.Br.) Holub
- Diphasiastrum ×issleri (Rouy) Holub
- Diphasiastrum kablikianum (Domin) Dostál
- Diphasiastrum madeirense (J.H.Wilce) Holub
- Diphasiastrum montellii (Kukkonen) Miniaev & Ivanenko
- Diphasiastrum multispicatum (J.H.Wilce) Holub
- Diphasiastrum novoguineense (Nessel) Holub
- Diphasiastrum platyrhizoma (J.H.Wilce) Holub
- Diphasiastrum sabinifolium (Willd.) Holub
- Diphasiastrum sitchense (Rupr.) Holub
- Diphasiastrum tristachyum (Pursh) Holub — Дыфазіястр трохкаласковы
- Diphasiastrum wightianum (Grev. & Hook.) Holub
- Diphasiastrum wilceae Ivanenko
- Diphasiastrum ×zeilleri (Rouy) Holub
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Species in Diphasiastrum (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (3 лістапада 2013).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. Дыфазіястр // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.