Шматгадовая расліна 7-12 (15) см вышынёй. Парасткі сабраны ў вельмі шчыльныя, веерападобныя пучкі, 7-15 (20) см вышынёй. Стэрыльныя галіны вузкія, 1,1-1,5 (1,7) мм, злёгку сплясканыя, цёмна-зялёныя або шэраватыя, аднакаляровыя з абодвух бакоў. Спінное лісце шырокае, амаль аднолькавае з бакавым, брушное лісце трохі карацей спіннога, вельмі выпуклае. Галіны разгалінаваныя пад вуглом 30 ° і менш. Стробілы размешчаны як на галоўнай восі, так і на бакавых доўгіх ножках[2].
D. tristachyum утварае мноства гібрыдаў з іншымі прадстаўнікамі роду Diphasiastrum. Сярод іх:
Diphasiastrum × zeilleri (Rouy) Holub (D. complanatum X tristachyum);
Diphasiastrum × habereri (House) Holub (D. digitatum X tristachyum);
Diphasiastrum × issleri (Rouy) Holub (D. alpinum X tristachyum);
Diphasiastrum × sabinifolium (Willdenow) Holub (D. sitchense X tristachyum)[5].
Зноскі
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lycopodium tristachyumPursh
↑Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К. : Наук. думка, 1987. — С. 21