Dirofilaria immitis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dirofilaria immitis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dirofilaria immitis (Leidy, 1856)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  6287
EOL  2922951

Dirofilaria immitis — від круглых чарвей з надсямейства Filarioidea. Паразіты драпежных млекакормячых, пераважна сабак. У якасці гаспадароў таксама могуць выступаць іншыя сабачыя, кошкі, тхары і марскія львы; у вельмі рэдкіх выпадках адбываецца заражэнне чалавека, тады ўзнікае дырафілярыёз  (укр.)[1]. Палаваспелыя стадыі насяляюць у крывяносных сасудах лёгкіх і ў правым жалудачку сэрца. Захворванне можа працякаць у цяжкай форме і прыводзіць да гібелі жывёлы. Для ажыццяўлення жыццёвага цыкла гэтага віду неабходны ўдзел пераносчыка, у ролі якога выступаюць камары (Culicidae).

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Першае апісанне гэтых паразітаў у сабакі было зроблена ў ЗША, апублікавана ў «Заходняй газеце медыцыны і хірургіі» (англ.: The Western Journal of Medicine and Surgery) у 1847 годзе. У каціных яны былі апісаны ў 1920-х гадах.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адзін час іх распаўсюджанне абмяжоўвалася паўднёвай часткай Злучаных Штатаў, зараз жа яны распаўсюдзіліся амаль ва ўсіх месцах, дзе жывуць камары. Заражэнне гэтымі паразітамі было зафіксавана ва ўсіх штатах ЗША, за выключэннем Аляскі, і ў цёплых раёнах Канады. Высокі ўзровень інфікаваных быў зафіксаваны ў паласе шырынёй 150 міль уздоўж узбярэжжа ЗША ад Тэхасу да Нью-Джэрсі, а таксама ўздоўж берагоў ракі Місісіпі. Таксама гэтыя паразіты сустракаюцца ў Паўднёвай Амерыцы, паўднёвай частцы Еўропы, Паўднёвай Азіі, на Сярэднім Усходзе, у Аўстраліі і Японіі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Знакаміты сабака па мянушцы Хаціка, які з’яўляецца сімвалам адданасці ў Японіі, быў заражаны гэтымі гельмінтамі.

Зноскі

  1. Nelli Ignatievna Tumolskaya1, Edoardo Pozio, Vera Mikhaylovna Rakova1, Valentina Georgievna Supriaga1, Vladimir Petrovich Sergiev, Evgeny Nikolaevich Morozov, Lola Farmonovna Morozova, Giovanni Rezza and Serguei Kirillovich Litvinov (2016). "Dirofilaria immitis in a child from the Russian Federation". parasite-journal.org. Архівавана з арыгінала 26 лютого 2021. Праверана 24 лютага 2021. {{cite journal}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка)Папярэджанні CS1: ужыванне параметра authors (link)