Перайсці да зместу

Мішэль Шарль Дзюр’е дэ Мезанёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Durieu)
Мішэль Шарль Дзюр'е дэ Мезанёў
фр.: Michel Charles Durieu de Maisonneuve
Дата нараджэння 7 снежня 1796(1796-12-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1878(1878-02-20)[1][2] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, брыёлаг
Навуковая сфера батаніка
Узнагароды
кавалер ордэна Акадэмічных пальмаў кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Michel Charles Durieu de Maisonneuve на Віківідах
Старонка на Віківідах

Мішэль Шарль Дзюр’е дэ Мезанёў (фр.: Michel Charles Durieu de Maisonneuve; 17961878) — французскі ваенны дзеяч і батанік, які працаваў у Бардо.

Мішэль Шарль Дзюр’е нарадзіўся 7 снежня 1796 года ў камуне Сен-Этроп-дэ-Борн у французскім дэпартаменце Ло і Гарона.

Вучыўся ў ваеннай школе Брыен, затым перайшоў у Сен-Сір, дзе стаў лейтэнантам. З 1813 года служыў у французскай арміі, удзельнічаў у ваенных паходах у Францыі і Іспаніі.

У 1823 годзе Дзюр’е прыняў удзел ва ўзяцці форта Тракадэро, які завяршыў грамадзянскую вайну ў Іспаніі.

У 1825 годзе Мішэль Шарль зацікавіўся альгалогіяй, стаў вывучаць прыбярэжныя водарасці. Дзюр’е дэ Мезанёў прыняў удзел у Марэйскай экспедыцыі французскай арміі, дзе служыў да 1848 года. У 1835 годзе ён падарожнічаў па Іспаніі і Партугаліі, даследаваў мясцовую флору. У 1840—1844 гадах Дзюр’е браў удзел у навуковай экспедыцыі ў Алжыр, дзе сабраў мноства ўзораў бяскветкавых раслін.

З 1858 па 1876 гады Дзюр’е дэ Мезанёў працаваў дырэктарам Батанічнага саду Бардо, з 1867 па 1877 гады ён быў прафесарам Універсітэта Бардо. Мішэль Шарль Дзюр’е памёр 20 лютага 1878 года.

Узоры вышэйшых раслін, сабраныя Дзюр’е, захоўваюцца ў Парыжскім нацыянальным гербарыі ў Музеі прыродазнаўчай гісторыі (P). Узоры імхоў, грыбоў і водарасцей захоўваюцца ў Крыптагамічным гербарыі Музея (PC).

Некаторыя навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Durieu de Maisonneuve, M.; Bory de Saint-Vincent, M.M. (1846—1849). Exploration scientifique de l’Algérie. Botanique I. 600 p.
  • Durieu de Maisonneuve, M.; Cosson, M.E. (1849—1868). Exploration scientifique de l’Algérie. Botanique II. 333 p.

Роды раслін, названыя ў гонар М. Ш. Дзюр’е

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Michel Charles Durieu de Maisonneuve // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Stafleu, F.A., Cowan, R.S. Taxonomic Literature. — Utrecht: Bohn, Scheltema & Holkema, 1976. — Vol. 1. — P. 711—712.
  • Barnhart, J.H. Bibliographical Notes Upon Botanists. — Vol. 1. — P. 486.