Эхіўрыды
Выгляд
(Пасля перасылкі з Echiura)
| Эхіўрыды | |||||||||||||||||||
| Urechis caupo | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Echiura Newby, 1940 | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
| Сямействы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Эхіўры, Эхіўры́ды (Echiura або Echiurida) — тып марскіх беспазваночных, таксама разглядаюцца як клас або падклас кольчатых чарвей.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Каля 150 відаў. Пашыраны ў морах. Жывуць на дне, у грунце.
Даўжыня 5 — 185 см. Цела цыліндрычнае, несегментаванае. Доўгім (да 1 м) неўцяжным хабатком, укрытым раснічкамі, падганяюць корм да рота.
Раздзельнаполыя. 3 яйца выходзіць лічынка — трахафора. У некаторых (напр. Bonellia) выяўлены палавы дымарфізм.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эхіўрыды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).