Перайсці да зместу

Трахафора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слімаковая трахафора Haliotis asinina

Трахафо́ра[1] (ад грэч. Τροχός — кола і грэч. φορός — які нясе), ловенаўская лічынка[1] (ад імя С. Лавена, які ўпершыню апісаў трахафору ў 1840 годзе[2][1]) — свабодна плаваючая лічынка многашчацінкавых кольчатых чарвякоў, эхіўрыд, сіпункулід і малюскаў, мае мікраскапічныя памеры. Састаўная частка планктону.

Цела з адным або некалькімі пяскамі раснічак для перамяшчэння (найбольш характэрны перадротавы паясок[2]). Стрававальная сістэма складаецца са стрававода, сярэдняй і задняй кішкі. Выдзяляльная сістэма — протанефрыдыі. На пярэднім полюсе цела знаходзіцца арган пачуццяў — цемянная пласцінка з султанам раснічак і вялікай колькасцю клетак. Пры развіцці трахафора многашчацінкавых чарвей набывае шчацінкі (параподыі), утвараюцца парныя цэламічныя мяшкі, і лічынка пераходзіць у стадыю метатрахафоры, а ў малюскаў — у велігер.

Планктонны лад жыцця трахафор, іх перанос марскімі цячэннямі на вялікія адлегласці забяспечваюць распаўсюджанне віду.