Павойнічкавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Elatinaceae)
Павойнічкавыя

Elatine hexandra
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elatinaceae Dumort., 1829

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21400
NCBI  125023
EOL  4443
GRIN  f:404
IPNI  30013720-2
FW  55628

Павойнічкавыя[3] (Elatinaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Павойнічкі распаўсюджаныя па ўсім свеце, ад трапічных да ўмераных шырот, але найбольшай разнастайнасці дасягаюць менавіта ва ўмеранай зоне. Bergia расце ва ўмеранай зоне і тропіках Еўразіі і Афрыкі, адзін ці два віды выяўленыя ў Амерыцы. Цэнтрам біялагічнай разнастайнасці роду Bergia з’яўляюцца тропікі Старога Свету, тут жа найбольшай разнастайнасці дасягае ўсё сямейства. Ні адзін род не знойдзены ў арктычных экасістэмах.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі першага роду (павойнічак) галоўным чынам з’яўляюцца воднымі травамі, а другога — паўкустарнікамі і кустамі.

Прадстаўнікі сямейства маюць невялікія двухполыя кветкі, сабраныя ў суквецці-завіткі або адзінкавыя, з 2-5 пялёсткамі. Лісце ў мутоўках або чарговыя, з залозкамі па краях і прылісткамі. Некаторыя водныя павойнічкі маюць рэдукаваную будову, што з’яўляецца адаптацыяй да воднага асяроддзя пражывання.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Elatine hexandra, павойнічак сагнутасемянны (Elatine hydropiper) і Elatine macropoda часта вырошчваюць у акварыумах.

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Па інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 2 роды і 57 відаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Elatinaceae (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2017. Праверана 27 ліпеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]