Eryx tataricus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eryx tataricus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eryx tataricus (Lichtenstein, 1823)

Падвіды[1]
  • Eryx tataricus tataricus (Lichtenstein, 1823)
  • Eryx tataricus speciosus Carevskji, 1915
  • Eryx tataricus vittatus Chernov, 1959

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  634811
NCBI  51873
EOL  455987

Eryx tataricus — від змей з сямейства Boidae. Распаўсюджаны ад усходняга ўзбярэжжа Каспійскага мора да поўдня Манголіі, захаду Кітая і паўночнага захаду Індыі. Занесены ў Чырвоную кнігу Туркменіі як від з абмежаваным арэалам (катэгорыя III).

Гэты від — магчымы прататып алгоя-хархоя  (руск.)[2].

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі гэтага віду дасягаюць у даўжыню 1 м, пры гэтым самкі звычайна на 5—10 см даўжэй самцоў. Даўжыня дзіцянятаў — 150—200 мм. Хвост тупы і закруглены, даўжынёй 60—80 мм.

Афарбоўка цела зверху карычневая з жаўтлявым чырванаватым або шэрым адценнем, на спіне можна выявіць чорна-бурыя плямы, па баках цёмныя плямкі і крапіны. Жывот часцей за ўсё таксама пакрыты чорна-бурымі плямкамі, радзей без плям і светлы.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Рацыён харчавання складаюць у асноўным яшчаркі і грызуны, радзей вераб’іныя птушкі. Выходзіць на паляванне ў начны час.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Яйцажывародныя змеі. Даўжыня нованароджаных змей — 150—200 мм.

Зноскі

  1. The Reptile Database: Eryx tataricus (англ.)
  2. Ах, Гоби! Путешествие по Монголии в поисках легенды Архівавана 11 снежня 2019.. Юрий Рост. Новая Газета

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]