Эўглена зялёная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Euglena viridis)
Эўглена зялёная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euglena viridis (O. F. Müller) Ehrenberg, 1832

Сінонімы
Cercaria viridis O. F. Mueller, 1786

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  9636
NCBI  3040
EOL  918843

Эўглена зялёная (Euglena viridis) — від эўгленавых водарасцей.

Рухомая аднаклетачная водарасць. Жыве ў мелкіх стаячых прэсных вадаёмах, у якіх многа арганічных рэчываў. У летнія месяцы ў такіх вадаёмах часта зелянее — «цвіце» — вада. Прычынай гэтаму можа быць масавае размнажэнне эўглены зялёнай. Яе выцягнутыя клеткі бачныя пад мікраскопам, рухаюцца, лёгка выгінаючыся і мяняючы сваю форму. Рухаецца эўглена зялёная пры дапамозе жгуціка, які знаходзіцца на пярэднім канцы клеткі. Талом мае тонкае покрыва, што спрыяе змяненню формы цела.

Дзякуючы хларапластам у эўглены зялёнай, як і ў многіх аўтатрофаў, на святле адбываецца фотасінтэз. Але гэта водарасць можа таксама паглынаць гатовыя арганічныя рэчывы ўсёй паверхняй цела — быць гетэратрофам. Такі спосаб жыўлення пераважае ў яе пры адсутнасці святла. Таму эўглена зялёная з-за змешанага жыўлення належыць да аўтагетэратрофных пратыстаў. Дзякуючы здольнасці паглынаць арганічныя рэчывы адыгрывае важную ролю ў самаачышчэнні вадаёмаў.

Клетачная сценка адсутнічае. У цытаплазме знаходзіцца адно буйное клетачнае ядро, некалькі зялёных хларапластаў і скарачальныя вакуолі. У пярэдняй частцы клеткі размешчана чырвоная стыгма. Выкарыстоўваючы гэты арганоід, эўглена зялёная вызначае найбольш асветленыя месцы і з дапамогай жгуціка перамяшчаецца менавіта туды.

Размнажаецца толькі бясполым спосабам — дзяленнем клеткі папалам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9.