Лясны кот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Felis silvestris)
Лясны кот

Сярэднееўрапейскі лясны кот
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Felis silvestris Schreber, 1777

Арэал
выява
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180589
NCBI  9683
EOL  328605
FW  224042

Лясны кот (Felis silvestris) — від млекакормячых сямейства каціных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Знешне падобны на буйнога свойскага ката. Агульны тон афарбоўкі спіны буравата-шэры, са шматлікімі чарнаватымі плямамі. На баках выступаюць 8—12 ясных чорных папярочных палос, і ўздоўж хрыбта цягнецца двайная цёмная паласа. Канец хваста тоўсты, як бы абрублены. Даўжыня цела 47,5—80,0 см, хваста 26—37 см; вышыня ў карку 35—40 см. Маса 5—14 кг.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Афрыцы і Еўразіі, у т.л. у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе, а таксама на Беларусі вядомы сярэднееўрапейскі лясны кот.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Характэрныя месцы рассялення ў Еўропе — высокаствольныя, густыя, горныя і поймавыя лясы. Большую частку года вядзе адзіночны, вандроўны спосаб жыцця, хаваючыся на дзень у дуплах, у закінутых норах ці ў густой кроне дрэў. Асноўную пажыву складаюць грызуны і птушкі.

Гон у лютым-сакавіку. Працягласць цяжарнасці каля 60 дзён. Кацяняты, ад 2 да 6 (звычайна 4—5), нараджаюцца ў сховішчах у красавіку-траўні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. — 399 с. ISBN 978-985-553-128-0