Перайсці да зместу

Аўсяніца авечая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Festuca ovina)
Аўсяніца авечая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Festuca ovina L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40804
NCBI  98750
EOL  1114410
IPNI  403212-1
TPL  kew-415853

Аўсяніца авечая (Festuca ovina) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў.

Расліна вышынёй да 60 см, утварае шчыльныя дзярніны. Похвы лісця амаль да асновы расшчэпленыя або толькі ў ніжняй частцы замкнёныя. Лісцевыя пласцінкі звонку звычайна шурпатыя. Сцяблы пад мяцёлкай голыя і гладкія ці зрэдку ўкрытыя шыпікамі або кароткімі валаскамі. Мяцёлка сціснутая. Каласкі даўжынёй 5-7 мм.

Барэальна-еўрапейскі від. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў сухіх хвойніках, на сухадольных лугах, ускрайках дарог.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».