TrueBSD

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
TrueBSD
Распрацоўшчык Сокалаў Аляксей (soko1)
Сямейства АС BSD UNIX
Апошняя версія 2.0-RC2 — 15 лістапада 2008 года
Тып ядры Маналітнае ядро
Ліцэнзія BSD
Стан Актуальнае
Вэб-сайт truebsd.pw

TrueBSD — гэта аперацыйная сістэма беларускай распрацоўкі, якая базуецца на зыходных кодах АС FreeBSD, і здольная стартаваць з DVD-дыска, без папярэдняга ўсталявання на цвёрды дыск. Аперацыйная сістэма ўладкаваная вялікай колькасцю карысных праграм (улучна з KDE, GNOME, OpenOffice.org і г.д.), што дазволяць вам глядзець фільмы, слухаць музыку, працаваць з дакумантамі, ствараць праграмы, працаваць у сетцы Інтэрнэт, і шмат чаго іншага. TrueBSD распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй BSD, а дастасаваныя да яе праграмы — па іх уласных ліцэнзіях.

Бягучая версія 2.0-RC2 заснавана на 7-галіне (7.1-PRERELEASE) FreeBSD.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]