OpenBSD

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
OpenBSD
OpenBSD textual logo.svg
OpenBSD 7.0 fvwm screenshot.png
Распрацоўшчык Праект OpenBSD
Сямейства АС BSD UNIX
Заснавана на NetBSD[1] і Berkeley Software Distribution[1]
Першы выпуск 18 кастрычніка 1995[22]
Апошняя версія 5.2 — 1 лістапада 2012 года[2]
Падтрымлівае платформы DEC Alpha[d][3][4], IA-32[d][5][3], x86_64[d][6][3], MIPS[d][3], PowerPC[d][3][7][8], PA-RISC[d][3][9], SPARC64[d][3][10], ARMv7[d][11][12][13], ARMv8[d][14][15], LUNA[d][16][17] і RISC-V[d][16][18]
Тып ядра Маналітнае
Інтэрфейс csh і pdksh; FVWM і CWM для X11
Ліцэнзія Ліцэнзія ISC
Стан Актуальны
Рэпазітар зыходнага коду cvsweb.openbsd.org/cgi-b…[19][20][21]
Вэб-сайт www.openbsd.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сімвал OpenBSD, рыбка Пуфі

OpenBSD — камп’ютарная аперацыйная сістэма класу Unix, паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Берклі (BSD), распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце, Берклі. лідар праекта, Тэа дэ Раадт, разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад NetBSD у канцы 1995. Праект славуты прыхільнасцю праграмістаў ідэалам адкрытага крынічнага коду і вельмі якаснай дакументацыяй, бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да ліцэнзіявання праграмнага забеспячэння, а таксама ўважлівасцю да пытанняў бяспекі і правільнасцю праграмнага коду. Сімвалам праекта з’яўляецца рыбка Пуфі.

OpenBSD уключае шэраг паляпшэнняў стандартнай сістэмы бяспекі Unix. Гэта звязана з рэдкай у сучасным свеце праграмавання традыцыяй аўдыту (вычытвання) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаванняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сістэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасці праграмнага коду сістэмы з’яўляецца ліцэнзія BSD. Шырока распаўсюджаная практыка перапісвання некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.

Як і ў большасці аперацыйных сістэм BSD, ядро OpenBSD і збор сістэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам з іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасці. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступнае для ўстанаўлення як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сістэму партоў (ports collection).

Сёння аперацыйная сістэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных платформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha, Intel i386, Hewlett-Packard PA-RISC, AMD AMD64 і Motorola 68000, камп’ютары Apple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэнныя камп’ютары Sharp Zaurus.

Зноскі

  1. а б The UNIX system family tree: Research and BSD Праверана 17 верасня 2016.
  2. The OpenBSD 5.2 Release
  3. а б в г д е ё OpenBSD Platforms Праверана 14 лістапада 2015.
  4. OpenBSD/alpha Праверана 14 лістапада 2015.
  5. OpenBSD/i386 Праверана 14 лістапада 2015.
  6. OpenBSD/amd64 Праверана 14 лістапада 2015.
  7. OpenBSD/macppc Праверана 21 красавіка 2022.
  8. OpenBSD/powerpc64 Праверана 21 красавіка 2022.
  9. OpenBSD/hppa Праверана 14 лістапада 2015.
  10. OpenBSD/sparc64 Праверана 14 лістапада 2015.
  11. OpenBSD/armv7 Праверана 21 жніўня 2016.
  12. OpenBSD Platforms Праверана 21 жніўня 2016.
  13. ARMv7 now has a bootloaderOpenBSD Journal, 2016. Праверана 21 жніўня 2016.
  14. OpenBSD platforms Праверана 3 кастрычніка 2019.
  15. OpenBSD/arm64 Праверана 3 кастрычніка 2019.
  16. а б OpenBSD Platforms Праверана 21 красавіка 2022.
  17. OpenBSD/luna88k Праверана 21 красавіка 2022.
  18. OpenBSD/riscv64 Праверана 21 красавіка 2022.
  19. https://cvsweb.openbsd.org/cgi-bin/cvsweb/www/index.html#rev1.666 — 2014.
  20. https://cvsweb.openbsd.org/cgi-bin/cvsweb/www/faq/faq11.html#rev1.102 — 2014.
  21. (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2016.
  22. http://undeadly.org/cgi?action=article&sid=20061019013207

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]