Gazeta Polska Codziennie

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Gazeta Polska Codziennie
Gpc.jpgЛагатып штодзённіка
Арыгінальнае
назва
польск.: Gazeta Polska Codziennie
Тып грамадска-палітычная
Фармат таблоід

Уладальнік Гжэгаж Тамашэўскі
Выдавец Forum SA
Краіна
Галоўны рэдактар Томаш Сакевіч
Заснавана 9 верасня 2011
Палітычная прыналежнасць права-кансерватыўная
Мова польская
Перыядычнасць штодзённая
Галоўны офіс ul. Filtrowa 63/43, 02-056 Warszawa
Тыраж 100 тыс. экз.[1]
ISSN 2083-7119
Вэб-сайт gpcodziennie.pl

«Gazeta Polska Codziennie», скарочана GPC (бел.: «Польская Газета Штодзённа») — агульнапольскі грамадска-палітычны штодзённік, выдаецца ў Варшаве з 9 верасня 2011 года. Выдавец медыя-канцэрн «Forum S.A.», галоўны рэдактар Томаш Сакевіч(польск.) бел..

Афіцыйны дэвіз газеты — «Хочаце дэмакратыі, глядзіце на рукі ўлады», а слоган на афіцыйным сайце абвяшчае «Часопіс, які не баіцца ўлады»[2]. Даступныя падпіскі як штомесячная, так і квартальныя — абедзве ўключаюць бясплатны доступ да архіўных выданняў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе Томаш Сакевіч абвясціў пра свае планы выпусціць штодзённік пад назвай «Gazeta Polska Codziennie», для якога будзе працаваць палова рэдакцыі штотыднёвіка «Gazeta Polska» і які таксама будзе па профілю права-кансерватыўным. Кошт першага года дзейнасці выдання быў ацэнены ў 10—20 мільёнаў злотых[3]. Згодна з планам, газета павінна была быць адрасаваная да 40 % палякаў, якія не ідэнтыфікуюць сябе з якой-небудзь газетай. Першы выпуск быў выпушчаны 9 верасня таго ж года.

Першапачаткова газета не мела свайго сайта і засноўвалася на супрацоўніцтве з парталам Niezalezna.pl. У цяперашні час ужо працуе афіцыйны сайт, на якім можна знайсці архіўныя матэрыялы.

Згодна з аналізам Інстытута маніторынгу СМІ(польск.) бел. за 2012 год у катэгорыі «Найбольш цытаваныя інтэрнет-парталы» выданне заняла 15-е месца ў катэгорыі «Найбольш цытаваныя медыя» і 10-е месца ў намінацыі «Найбольш цытаваныя загалоўкі ў прэсе»[4].

6 лютага 2014 пачаў сваю працу афіцыйны сайт выдання.

Наклад і продаж[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдні наклад газеты ў кастрычніку 2011 года склаў каля 149 тыс. экз., з аб'ёмам продажу каля 34 тыс. экз.. Сярэдні продаж ў першым паўгоддзі 2012 года склаў каля 27 тыс. з накладам тыражу ў 100 тысяч. экз..

У канцы 2012 года GPC, як адзіны нацыянальны штодзённік, паведамілі пра павелічэнне ў параўнанні з канцом папярэдняга года, што яго сярэдні агульны аб'ём продажу ў снежні 2012 года павялічыўся ў параўнанні са снежнем 2011 года на 11,32 % і склаў 32 097 экз., што на 3 264 экз. больш, чым у папярэднім годзе, заняўшы 7 месца ў рэйтынгу продажу[5].


Сярэдні разавы тыраж (сіні), поўнае распаўсюджванне платнае (зялёны).

Зноскі

  1. Gazeta Polska Codziennie, № 143, 21 czerwca 2012 (польск.) . gpcodziennie.pl. Праверана 14 жніўня 2016.
  2. Molestowanie mapetów, Rymkiewicz i armia Belzebuba (польск.) . Gazeta Polska. Праверана 14 жніўня 2016.
  3. Rusza dziennik "Gazeta Polska Codziennie". Kto w redakcji? (польск.)  (8 верасня 2011). Праверана 14 жніўня 2016.
  4. Najbardziej opiniotwórcze polskie media w 2012 roku (польск.) . Instytut Monitorowania Mediów (9 чэрвеня 2013). Праверана 14 жніўня 2016.
  5. Grudzień 2012: zyskała tylko „Gazeta Polska Codziennie”, „Rzeczpospolita” w dół o 20 proc. (польск.) . Wirtualnemedia.pl. Праверана 14 жніўня 2016.