Правыя (палітыка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

У палітыцы правымі (найбольш крайнія формы называюць ультраправымі ці праварадыкальнымі) традыцыйна называюцца шматлікія кірункі і ідэалогіі, процілеглыя левым: правыя выступаюць за натуральную няроўнасць і прытрымліваюцца прынцыпаў капіталізму.

Іншае разуменне: правая ідэалогія — ідэалогія сацыяльнага панавання, якая выражае інтарэсы пануючага сацыяльнага класа ці пэўнай групы ўнутры пануючага класа. Левая ж ідэалогія — ідэалогія апанавання ўлады, якая адмаўляе легітымнасць існага панавання і прапаноўвае палітычную альтэрнатыву, якая запатрабавана новымі пануючымі групамі ці (і) ніжнімі класамі, якія прэтэндуюць на ўдзел у размеркаванні багацця і ўлады.[1]

Тэрміны «правыя» і «левыя» ўзніклі ў часы Французскай рэвалюцыі і тычыліся размяшчэння месцаў у парламенце. Тыя, хто сядзеў справа, выступалі за захаванне Старога парадку (манархіі, арыстакратыі і афіцыйнай царквы). Палітыка левых вызначана не так выразна, таму што ўзнікала шмат у чым у якасці рэакцыі на палітыку правых.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрміны «правыя» і «левыя» ўпершыню з'явіліся ў французскім Нацыянальным сходзе часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі. У ім узніклі тры кірункі: справа сядзелі фельяны — прыхільнікі канстытуцыйнай манархіі; у цэнтры сядзелі жырандысты — умераныя прыхільнікі рэспублікі; злева сядзелі якабінцы, якія выступалі за радыкальныя пераўтварэнні. Такім чынам, першапачаткова правымі называлі тых, хто жадае захаваць існае становішча (кансерватараў), а левымі — тых, хто выступаў за змены (радыкалаў).

Да сярэдзіны XIX стагоддзя лібералы, якія выступалі як за палітычныя свабоды, так і за свабоду прадпрымальніцтва, разглядаліся як левыя. Але затым, з развіццём сацыялістычных ідэй, левымі сталі называць перш за ўсё іх прыхільнікаў, якія імкнуліся да сацыяльнай роўнасці. Правыя ж партыі выражалі інтарэсы манархістаў, легітымістаў, буйнога землеўладання і клерыкалаў.

У XX стагоддзі з'явілася ідэалогія фашызму, якая спалучала радыкальны этатызм і адмаўленне дэмакратыі з крытыкай сацыяльнай няроўнасці — не выпадкова партыя Гітлера называлася нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыяй. Фашыстаў традыцыйна адносяць да правых («крайне правых»), але яны прынцыпова адрозніваюцца ад лібералаў, якіх сёння адносяць да правых, паколькі яны выступаюць за памяншэнне ўдзелу дзяржавы ў эканамічным жыцці (у прыватнасці, за зніжэнне падаткаў і расходаў бюджэту). Менавіта за такія перакананні правых лібералаў у другой палове XX стагоддзі пачалі называць правымі, бо ранейшыя традыцыйныя правыя (манархісты, клерыкалы) страцілі папулярнасць.

У канцы 1960-х гадоў у Францыі з'явіліся «новыя правыя», якія, у адрозненне ад «старых правых», не адмаўлялі мадэрнізацыю, але спрабавалі стварыць новую сучасную ідэалогію, накіраваную супраць эгалітарызму і ліберальна-дэмакратычных ідэй, якія пануюць у еўрапейскай культуры з часоў эпохі Асветніцтва.

У наш час палітолагамі, сацыёлагамі і сацыяльнымі псіхолагамі прызнаецца, што традыцыйны падзел на левых і правых неадэкватна адлюстроўваюць рэальны спектр меркаванняў у грамадстве. Так, зусім незразумела, куды ў гэтай шкале можна аднесці, напрыклад, лібертарыянцаў. Таксама ў чалавека могуць быць перакананні, якія ў адной вобласці (напрыклад, у эканамічнай) лічацца традыцыйнымі для «левых», а ў іншай (напрыклад, палітычнай) лічацца «правымі». Сітуацыя яшчэ больш ускладняецца размыццём праграмна-ідэалагічных адрозненняў і палітычным збліжэннем традыцыйных партый у заходніх палітычных сістэмах у апошнія 100 гадоў, узаемапранікненнем і ўзаемаўзбагачэннем розных сістэм поглядаў; так, сацыялісты істотна «паправелі» і перасталі істотна адрознівацца ад новых лібералаў, якія сталі як бы «правымі». Істотна і тое, што ў посткамуністычных краінах і, асабліва краінах постсавецкіх, паняцці «правізны» і «левізны» нярэдка ўжываюцца ў сэнсе, процілеглым прынятаму ў краінах з развітай дэмакратычнай сістэмай — так, у эпоху перабудовы лібералаў і антыкамуністаў часта называлі «левымі», а традыцыйных артадаксальных камуністаў — «правымі»[2].

Паводле некаторых меркаванняў двухполюсная палітычная шкала («правыя» і «левыя») не дазваляе досыць карэктна адлюстраваць погляды як на ролю дзяржавы ў кантролі жыцця грамадства, так і на ролю дзяржавы ў забеспячэнні сацыяльнай роўнасці, прыхільнікамі гэтага меркавання выкарыстоўваецца чатырохполюсная шкала (дыяграма Нолана), прапанаваная амерыканскім лібертарыянцам Дэвідам Ноланам у 1970 г.[3][4]:

Правыя партыі ў свеце[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Бельгія[правіць | правіць зыходнік]

Балгарыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікабрытанія[правіць | правіць зыходнік]

Венгрыя[правіць | правіць зыходнік]

Германія[правіць | правіць зыходнік]

Грэцыя[правіць | правіць зыходнік]

Данія[правіць | правіць зыходнік]

Ізраіль[правіць | правіць зыходнік]

Іспанія[правіць | правіць зыходнік]

Італія[правіць | правіць зыходнік]

Канада[правіць | правіць зыходнік]

Латвія[правіць | правіць зыходнік]

Літва[правіць | правіць зыходнік]

Нідэрланды[правіць | правіць зыходнік]

Нарвегія[правіць | правіць зыходнік]

Польшча[правіць | правіць зыходнік]

Расія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1917 г.:

Румынія[правіць | правіць зыходнік]

Сербія[правіць | правіць зыходнік]

Славакія[правіць | правіць зыходнік]

ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Украіна[правіць | правіць зыходнік]

Фінляндыя[правіць | правіць зыходнік]

Францыя[правіць | правіць зыходнік]

Харватыя[правіць | правіць зыходнік]

Чэхія[правіць | правіць зыходнік]

Швецыя[правіць | правіць зыходнік]

Эстонія[правіць | правіць зыходнік]

Японія[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Палітычныя перакананні Шаблон:Палітычныя ідэалогіі