Goanna

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Goanna — рухавік браўзера з адкрытым зыходным кодам, створаны на аснове рухавіка Mozilla Gecko.[1] Ён выкарыстоўваецца ў браўзерах Pale Moon і Basilisk, у паштовым кліенце Interlink, а таксама ў браўзерах K-Meleon і Mypal.[1][2][3][4]

Goanna як незалежны форк Gecko быў упершыню выпушчаны ў студзені 2016 года.[5] Заснавальнік і вядучы распрацоўшчык праекта, M. C. Straver, зрабіў гэта ў кантэксце ўсё большага разыходжання Pale Moon з Firefox.[6][7] Асноўныя адрозненні Goanna ад Gecko: у ім няма кампанентаў мовы Rust, якія былі дададзены ў Gecko падчас праекта Mozilla Quantum, і праграмы, якія выкарыстоўваюць Goanna, заўсёды працуюць у рэжыме аднаго працэсу, у той час як Firefox стаў шматпрацэснай праграмай.[8][9]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б M.C. Straver. The Goanna layout engine (англ.). Pale Moon website. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2023. Праверана 20 лютага 2023.
  2. Basilisk web browser (англ.). Праверана 20 лютага 2023.
  3. K-Meleon on Goanna (англ.). kmeleonbrowser.org. Праверана 20 лютага 2023.
  4. Mypal browser homepage (англ.). Праверана 20 лютага 2023.
  5. Release notes for old versions of Pale Moon. palemoon.org.
  6. Introducing Goanna. forum.palemoon.org.
  7. Pale Moon to switch from Gecko to Goanna rendering engine. ghacks.net.
  8. Multiprocess Firefox(недаступная спасылка). developer.mozilla.org. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2015. Праверана 19 лютага 2023.
  9. Multi-process, or: the drawbacks nobody ever talks about.. forum.palemoon.org.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]