Gecko
Gecko | |
---|---|
Тып | Браўзерны рухавічок |
Аўтар | Netscape Communications Corporation[d] |
Распрацоўшчык | Mozilla Foundation / Mozilla Corporation |
Напісана на | C++ |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформенае ПЗ |
Першы выпуск | 1998 |
Апошняя версія | 9.0 (20 снежня 2011) |
Тэставая версія | 10.0a2 (11 лістапада 2011[1]) |
Ліцэнзія | MPL/GPL/LGPL |
Сайт | devmo:Gecko |
Gecko ([ˈgɛkəʊ]) — гэта свабодны рухавічок вываду вэб-старонак (англ.: layout engine) браўзераў Mozilla Firefox, Netscape і іншых. Старыя назвы — «Raptor» і «NGLayout». Галоўная канцэпцыя Gecko складаецца ў падтрымцы адкрытых стандартаў Інтэрнэту, такіх як HTML, CSS, W3C DOM, XML 1.0 і JavaScript. Іншая канцэпцыя — крос-платформеннасць. На сённяшні дзень Gecko працуе на аперацыйных сістэмах Linux, Mac OS X, FreeBSD і Microsoft Windows, а таксама на Solaris, HP-UX, AIX, Irix, OS/2, OpenVMS, BeOS, Amiga і іншых.[2]
Gecko мае падтрымку XUL (XML User Interface Language), створанага спецыяльна для яго XML-мовы апісання карыстальніцкага інтэрфейсу. На XUL напісаны ўсе асноўныя прадукты сямейства Mozilla.
Падтрымоўваныя стандарты[правіць | правіць зыходнік]
- XHTML 1.1
- HTML 4.0 (часткова HTML 5)
- CSS 2.1 (часткова CSS 3)
- XML 1.0
- JavaScript 1.8.2
- DOM 1/2 (часткова DOM 3)
- Unicode
- SVG
- MathML
- RDF
- HTTP
- FTP
- SSL
- OJI
Кампаненты, якія ўваходзяць у склад рухавічка[правіць | правіць зыходнік]
- Сінтаксічны аналізатар (parser) для HTML і XML
- Рухавічок для вёрсткі (layout engine) з мадэллю кантэнту (content model)
- Стылявая сістэма (апрацоўвае CSS)
- Інтэрпрэтатар JavaScript (SpiderMonkey)
- Графічная бібліятэка (image library)
- Сеткавая бібліятэка (Necko)
- Набор віджэтаў і бібліятэк для візуалізацыі графікі, спецыфічных для платформы (Win32, X, і Mac)
- Бібліятэка для кіравання перавагамі карыстальнікаў
- Mozilla Plug-in API (NPAPI), выкарыстоўваны для падтрымкі інтэрфейсу ўбудоў для браўзера Navigator
- Open Java Interface (OJI), з падтрымкай віртуальнай машыны Java (JVM) кампаніі Sun
- Унутраны інтэрфейс інфраструктуры апісання рэсурсаў (RDF)
- Бібліятэка для адлюстравання шрыфтоў
- Бібліятэка сродкаў абароны (NSS)
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
- Gecko рэдка выкарыстоўваецца на мабільных прыладах, саступаючы іншаму свабоднаму рухавічку — WebKit.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Firefox — вэб-браўзер, які распрацоўваецца Mozilla Foundation
- Thunderbird — паштовы кліент Mozilla
- Sunbird — аўтаномны каляндар і планіроўшчык Mozilla
- SeaMonkey — набор праграм для працы ў Інтэрнэце — вэб-браўзер, паштовы кліент (блізкі да Thunderbird), IRC-кліент ChatZilla, рэдактар HTML SeaMonkey Composer
- Minimo — браўзер, адаптаваны пад пераносныя прылады
- Konqueror — свабодны вэб-браўзер і файлавы менеджар
- Salamander
- K-Meleon — вэб-браўзер
- InstantBird — праграма для імгненнага абмену тэкставымі паведамленнямі праз мноства вядомых пратаколаў і службаў.
Зноскі
- ↑ New Firefox Aurora is Ready for Download and Testing | Future Releases
- ↑ General questions (англ.) . Mozilla Build FAQ. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Gecko у MozillaWiki
- Mozilla Layout Engine
- World Wide Web Consortium
- Гісторыя Firefox і Mozilla і іншых браўзераў на часавай шкале (PDF)
- Крысціян Макінтош Gecko падабаецца распрацоўнікам. Адкрытыя Сістэмы / Computerworld Расія (21 чэрвеня 1999). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011.
Шаблон:Mozilla Software Шаблон:Браўзерны рухавічок Шаблон:Netscape