Пашырана ва ўмераным поясе Еўропы, у т.л. на Беларусі. Водзіцца ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Вусені развіваюцца на крушыне ломкай (Frangula alnus). Матылі выводзяцца ў канцы лета і хутка адыходзяць на зімоўку. Лёт аднаўляецца ранняй вясною. Вусені (у красавіку — жніўні) зялёныя, з падоўжанай белай паласой па баках, кормяцца лісцем крушыны.
Лімонніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 181. — 588 с., іл. — 10 000 экз.