Graellsia isabellae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Graellsia isabellae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Graellsia isabellae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  63975

Graellsia isabellae[1] (Graellsia isabellae) — від матылькоў сямейства Паўлінавочкі (Saturniidae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Від названы ў гонар іспанскай каралевы Ізабелы II. Род Graellsia ушаноўвае першаадкрывальніка віду, іспанскага натураліста Марыяна дэ ла Пас Граэльса  (руск.) (1809—1898).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў горных раёнах Цэнтральнай і Паўночнай Іспаніі і на поўдні Францыі. З 1987 года назіраецца ў гарах на паўднёвым усходзе Францыі, куды, магчыма, быў завезены людзьмі. Засяляюць старыя сасновыя лясы на вышыні ад 500 да 1800 метраў над узроўнем мора.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў самцоў 65—90 мм, самак — 70—100 мм. Выгадаваныя ў інсектарыях асобіны звычайна адрозніваюцца меншымі памерамі. Пярэднія крылы трохвугольнай формы, з серпападобнай вяршыняй. Заднія крылы з лірападобнымі выцягнутымі анальнымі вугламі ў выглядзе хвастоў, якія падтрымліваюцца падоўжанымі і выгнутымі жылкамі M3, Cu1, Cu2 і A2. «Хвосцікі» на задніх крылах самкі карацей, чым у самца. Асноўны фон крылаў аднатонны светлы зялёны. Жылкі крылаў ружавата-карычневыя. Вочкі на крылах празрыстыя ў сярэдзіне, звонку з кругам чорнага, жоўтага, чырвонага і сіняватага колеру. Вусікі двухбакова-пёрыстыя.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Вусені харчуюцца ігліцай некаторых відаў соснаў, галоўным чынам хвоі звычайнай (Pinus sylvestris), хвоі чорнай (Pinus nigra salzmannii) і Pinus uncinata.

Матылі лётаюць у канцы красавіка — у пачатку мая. Пасля спарвання самка адкладае ад 100 да 150 яек на ігліцу хвоі. Лічынкі вылупляюцца праз 1-2 тыдні і пачынаюць есці самую жорсткую ігліцу. Прыкладна праз паўтара месяца вусені спускаюцца з дрэва і акукляюцца ў зямлі. Кукалкі ў кокане зімуюць да наступнай вясны.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]