HL Цяльца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зорка

Здымак HL Цяльца, зроблены ALMA[1][2]
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Адлегласць 520 св. гадоў
Бачная зорная велічыня (V) 14.56
Сузор’е Цялец
Астраметрыя
Уласны рух (μ) RA: 8.0 mas у год
Dec: -21.8 mas у год
Характарыстыкі
Спектральны клас K9
Пераменнасць T Цяльца
Фізічныя характарыстыкі
Узрост 100 000 гадоў
Металічнасць [M/H] = ?

HL Цяльца (лац.: HL Tauri) — зорка ў сузор'і Цяльца, якая знаходзіцца ў 520 светлавых гадах ад нас. Гэта аранжавая пераменная зорка класа K тыпу T Цяльца, што адносіцца да малекулярнага воблака Цяльца. У яе знойдзены протапланетны дыск і юпітэрападобная планета. Узрост зоркі складае каля 100 тысяч гадоў — яна знаходзіцца на раннім этапе зорнай эвалюцыі.

Протапланетны дыск[правіць | правіць зыходнік]

Протапланетны дыск, які верціцца вакол зоркі, вельмі масіўны і яркі, што робіць яго зручным аб’ектам для вывучэння. Брытанскія навукоўцы выявілі па эмісійным лініям, што ў дыску прысутнічаюць скопішчы ў выглядзе буйных скалістых аб’ектаў і згусткаў гарачага газу. Гэта дазволіла астраномам зрабіць выснову, што каля зоркі актыўна фарміруецца планетная сістэма. Далейшыя даследаванні паказалі наяўнасць як мінімум адной экзапланеты.

HL Цяльца b[правіць | правіць зыходнік]

Брытанскія астраномы з універсітэта Сэнт-Андруса ў Шатландыі адкрылі ў зоркі планету — HL Цяльца b. Па масе яна прыблізна ў 14 больш Юпітэра і круціцца вакол маці-зоркі на адлегласці, які перавышае арбіту Нептуна ў два разы. Прэцэдэнт выяўлення планеты каля зоркі, акружанай протапланетным дыскам, быў — у сістэме TW Гідры. Аднак унікальнасць дадзенай экзапланеты складаецца ў тым, што яе узрост не перавышае 2000 гадоў. Гэта самая маладая з вядомых на дадзены момант планет. Даследчыкі мяркуюць, што каля 1600 гадоў таму міма сістэмы HL Цяльца праляцела суседняя XZ Цяльца, таксама маладая пераменная зорка. Яе гравітацыйнае поле закранула протапланетны дыск, у выніку чаго пачалі больш актыўна ўтварацца згусткі з пылу і газу, што ў канчатковым выніку і прывяло да з’яўлення HL Цяльца b.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Webb, Johnathan (6 November 2014). "Planet formation captured in photo". BBC News. Праверана 6 November 2014.
  2. National Radio Astronomy Observatory (6 November 2014). Birth of Planets Revealed in Astonishing Detail in ALMA's 'Best Image Ever'. Прэс-рэліз. Праверана 6 November 2014. Архівавана 6 лістапада 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]