HMS А7

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падводная лодка HMS А7
HMS A7
HMS A7
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга
Спушчана на ваду 21 студзеня 1905
Уведзены ў эксплуатацыю 13 красавіка 1905
Выведзены са складу флоту патанула, 16 студзеня 1914
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля тарпедная ПЛ
Абазначэнні праекту тып А
Хуткасць (надводная) 11,5 вузлоў (21,3 км/г)
Хуткасць (падводная) 6 вузлоў (11 км/г)
Экіпаж 2 афіцэры, 9 матросаў
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 190 т
Водазмяшчэнне падводнае 207 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 32,02 м
Шырыня корпуса найб. 3,88 м
Вышыня 3,25 м
Сілавая ўстаноўка

1 × Wolseley 16-цыліндравы бензінавы рухавік з 600 к.с. (450 кВт)

1 × электрарухавік з 150 к.с. (110 кВт)
Узбраенне
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
2 насавыя ТА 460 мм, 4 тарпеды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы Category:HMS A7

HMS А7 — брытанская падводная лодка тыпу А. Пабудавана ў 1904—1905 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 21 студзеня 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 13 красавіка 1905 года.

16 студзеня 1914 года падчас вучэнняў лодка патанула каля Плімута. У выніку затаплення ўвесь экіпаж лодкі загінуў. Было распачата некалькі спроб падняць яе на працягу месяца, але яе карма занадта глыбока апушчана ў глей. На сённяшні дзень каркас лодкі знаходзіцца на ранейшым месцы на глыбіні каля 121 фута (37 м).

У 2014 годзе каманда праекта SHIPS у Плімуце завяршыла археалагічнае даследаванне падводнай лодкі A7, атрымаўшы дазвол Міністэрства абароны Вялікабрытаніі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • J. J. Colledge, Ben Warlow: Ships of the Royal Navy, The Complete Record of all Fighting Ships of the Royal Navy from the 15th Century to the Present. Londyn: Chatham Publishing Ltd., 2006, s. 1. ISBN 1-86176-281-X. 
  • Robert Hutchinson: Jane's Submarines: War Beneath the Waves from 1776 to the Present Day. Londyn: HarperCollins, 2001, ss. 34-35. ISBN 978-0-00-710558-8. 
  • Innes McCartney (2002). Lost Patrols: Submarine Wrecks of the English Channel.
  • Holt, Peter (2015). HM Submarine A7, An Archaeological Assessment, BAR British Series no. 613, Oxford,. ISBN 978-1407-31374-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]