HMS B6

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падводная лодка HMS B6
HMS B6
HMS B6
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга
Спушчана на ваду 30 лістапада 1905
Уведзены ў эксплуатацыю 3 сакавіка 1906
Выведзены са складу флоту прададзена, 1921
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля тарпедная ПЛ
Абазначэнні праекту тып В
Хуткасць (надводная) 12 вузлоў (22 км/г)
Хуткасць (падводная) 6,5 вузлоў (12 км/г)
Найбольшая глыбіня апускання 30,5 м
Аўтаномнасць плавання 1000 марскіх міль (1900 км; 1200 міль) пры 6,5 вузлах (16,1 км / г; 10 міль / г) на паверхні
Экіпаж 2 афіцэры, 13 матросаў
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 287 т
Водазмяшчэнне падводнае 316 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 43,4 м
Шырыня корпуса найб. 3,8 м
Вышыня 3,4 м
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 4,30 м
Сілавая ўстаноўка

дызель-электрычная
1 × Vickers 16-цыліндравы дызельны рухавік з 600 к.с. (450 кВт)

1 × электрарухавік з 180 к.с. (130 кВт)
Узбраенне
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
2 насавыя ТА 450 мм

HMS B6 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904—1905 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 30 лістапада 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 3 сакавіка 1906 года.

У 1914 годзе B6 была размешчана ў Гібралтары пад камандаваннем лейтэнанта Філіпа Філіпса[1].

У 1915 годзе B6 была пераведзена ва Ўсходняе Міжземнамор’е для падтрымкі ў Дарданэльскай аперацыі. 17 красавіка 1915 года падводная лодка HMS E15 паспрабавала прарвацца праз Дарданэлы, каб атакаваць суднаходства ў Мармуровым Моры. HMS E15 села на мелізну, і яе каманда была змушана пакінуць карабель, пазней у той жа дзень B6 беспаспяхова паспрабавала тарпедаваць HMS E15, каб прадухіліць спробы Турцыі захапіць пацярпелую падводную лодку.

У жніўні 1915 года B6 і аднатыпная HMS B11 былі адпраўлены ў Александрыю ў Егіпет, для прадухілення турэцкіх паставак бедуінскім плямёнам. Абедзве падводныя лодкі павінны былі патруляваць Салум  (англ.), але было выяўлена, што яны не падыходзяць для гэтага задання, бо занадта маленькія і мелі занадта маленькую далёкасць ходу, і таму былі зняты з аперацыі.

У 1916 годзе лодка была часткай Адрыятычнай падводнай флатыліі, дыслакаванай у Брындызі і Венецыі, пад камандаваннем лейтэнанта Коліна Г. Макартура[2]. Пазней карабель быў пераўтвораны ў патрульны катар S6 і дзейнічаў на Адрыятыцы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Akermann, Paul (2002). Encyclopaedia of British Submarines 1901–1955 (reprint of the 1989 ed.). Penzance, Cornwall: Periscope Publishing. ISBN 1-904381-05-7.
  • Gardiner, Robert & Gray, Randal, рэд-ры (1984). Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921. Annapolis, Maryland: Naval Institute Press. ISBN 0-85177-245-5.
  • Harrison, A. N. The Development of HM Submarines From Holland No. 1 (1901) to Porpoise (1930) (BR3043)(недаступная спасылка). Submariners Association: Barrow in Furness Branch (1 студзеня 1979). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2015. Праверана 19 August 2015.
  • Wilson, Michael (1981). "The British 'B' Class Submarine". In Roberts, John (рэд.). Warship Volume V. London: Conway Maritime Press. pp. 38–44, 74–79. ISBN 0-85177-244-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]