Перайсці да зместу

Home Children

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Home Children — праграма дзіцячай прымусовай міграцыі. Заснавана Эні Макферсан у 1869 годзе. Больш за 100000 дзяцей былі адпраўлены са Злучанага Каралеўства ў Аўстралію, Канаду, Новую Зеландыю і Паўднёвую Афрыку.

Аўстралія выбачылася за ўдзел у Home Children; ў лютым 2010 года прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн афіцыйна выбачыўся перад сем’ямі дзяцей, якія пацярпелі. 16 лістапада 2009 года, канадскі міністр іміграцыі Джэйсан Кені заявіў, што Канада не будзе прасіць прабачэння ў дзяцей-мігрантаў.