Honda CR-V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Honda CR-V
Агульныя даныя
Вытворца: Honda
Выпуск: 1995—цяперашні час

Honda CR-V — красовер, які выпускаецца кампаніяй Honda з 1995 года. У мадэльным шэрагу маркі пазіцыянуецца паміж кампактным HR-V і поўнапамерным Pilot.

Першае пакаленне (1995–2001)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Honda CR-V (1-е пакаленне)

Honda CR-V першага пакалення дэбютавала на Такійскім аўтасалоне ў 1995 годзе. Гэта быў першы ў гаме Хонды лёгкі пазадарожнік ўласнай распрацоўкі. Годам пазней выйшла амерыканская версія, а ў 1997 годзе CR-V з'явіўся ў Еўропе. У 2000 годзе вытворчасць CR-V для рынкаў Еўропы пачалася на заводзе ў Суіндане (Вялікабрытанія).

У абсталяванне ўваходзіў складны стол для пікніка, які хаваўся пад падлогай багажніка. Салон меў мноства варыянтаў трансфармацыі. Яшчэ адна асаблівасць машыны — двухстворкавыя дзверы багажніка з пад'ёмнай верхняй часткай. На падвешанай на бакавых завесах ніжняй частцы звонку мацавалася запасное кола.

Машына даўжынёй 4,5 метра базіравалася на вузлах Civic пятага пакалення. Абсталёўвалася 129-моцным чатырохцыліндравым рухавіком серыі B20B, якую пазней мадэрнізавалі і давялі магутнасць да 148 к.с. Каробка перадач — пяціступеньчатая механічная або чатырохступеньчаты «аўтамат». Прывад — пярэдні або на заказ — падлучальны поўны, з мнагадыскавай муфтай на задняй восі, якая кіравалася дзвюма гідрапомпамі.

Другое пакаленне (2001–2006)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Honda CR-V (2-е пакаленне)

Другое пакаленне, якое з'явілася ў 2001 годзе, захавала стылістычныя асаблівасці папярэдніка. Аўтамабіль збіралі ў Японіі, Канадзе, Вялікабрытаніі.

Аўтамабіль меў тры асноўныя версіі камплектацыі для Еўропы: S, LS і ES. Базавая S складалася з ABS, франтальных і бакавых падушак бяспекі, электрапрывада вокнаў і люстэркаў з падаграваннем, абмывальнікам фар. LS дадаткова мела кандыцыянер і магнітолу. Таксама быў даступны чатырохступеньчаты аўтамат. ES – з клімат-кантролем, адліванымі дыскамі і супрацьтуманнымі фарамі. Амерыканскія версіі адрозніваліся ўбудаванымі ў бамперы святлоадбівальнікамі і амаль квадратнай выштампоўкай задняга нумарнога знака. У інтэр'еры выкарыстоўвалася абіўка або скура светлых адценняў. Было багацей і абсталяванне: аўтаматычная каробка перадач, поўны электрапакет і GPS-навігацыя.

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[1]
Бяспека пасажыраў 26
Бяспека пешаходаў 19
Пратэставаны аўтамабіль:
Honda CR-V 2.0 SE

Трэцяе пакаленне (2006–2012)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Honda CR-V (3-е пакаленне)

Трэцяе пакаленне CR-V з'явілася ў канцы 2006 года. Красовер атрымаў новае дынамічнае аблічча са спадаючай лініяй бакавых вокнаў. Дызайн пазбавіўся ад пазадарожных асацыяцый, стаўшы больш легкавым. Дзверы багажніка сталі цалкам падымацца ўверх, запасное кола размясцілі ў багажніку. У багажніку з'явілася здымная палічка, якая дзяліла яго аб'ём на дзве часткі.

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[2]
Бяспека дарослых пасажыраў 33
Бяспека пасажыраў-дзяцей 37
Бяспека пешаходаў 13
Пратэставаны аўтамабіль:
Honda CR-V 2.2i-CTDi SE

Чацвёртае пакаленне (2012–2018)[правіць | правіць зыходнік]

Пятае пакаленне (2016–...)[правіць | правіць зыходнік]

Шостае пакаленне (2022–...)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Honda CR-V (6-е пакаленне)

У ліпені 2022 года было прадстаўлена шостае пакаленне CR-V[3]. Новая генерацыя стала амаль на 80 міліметраў даўжэй за свайго папярэдніка (даўжыня — 4705 мм), колавая база вырасла на 40 міліметраў (2700 мм).

Мадэль першапачаткова паступіла ў продаж у Кітаі і Паўночнай Амерыцы. У адрозненне ад папярэднікаў, не выпускаецца для японскага рынку[4]. У маі 2023 года прадстаўлена ў Еўропе[5].

На старце продажаў на рынку ЗША прапанаваны чатыры камплектацыі: EX і EX-L з чатырохцыліндравым рухавіком з турбанаддзіманнем аб’ёмам 1,5 л і магутнасцю 193 к.с.; Sport і Sport Touring з гібрыднай сістэмай.

У Еўропе прадаецца толькі гібрыд e:HEV і plug-in-гібрыд e:PHEV, 1,5-літровая версія не прапануецца. Гібрыдная сілавая ўстаноўка ўключае 2,0-літровы бензінавы рухавік, які працуе паводле цыкла Аткінсана, і два электрарухавікі.

Plug-in-гібрыд мае такі самы бензінавы рухавік, два электраматоры і акумулятарную батарэю большай ёмістасці. Запас хода толькі на электрычнасці дасягае да 82 кіламетраў. Абвешчаны вытворцам час зарадкі акумулятара — 2,5 гадзіны.

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/ratings-rewards/latest-safety-ratings/en/results/honda/cr-v/15568
  2. https://www.euroncap.com/en/ratings-rewards/latest-safety-ratings/en/results/honda/cr-v/15723
  3. 2023 Honda CR-V Debuts With More Space, Sport Touring Hybrid Trim (англ.). motor1.com (12 ліпеня 2022). Праверана 18 лістапада 2022.
  4. "Honda CR-V And Insight Get The Axe In Japan" [англійская]. motor1.com. 2022-07-13. Праверана 2022-11-22.
  5. "2023 Honda CR-V Debuts For Europe With Rugged Design, PHEV Powertrain" [англійская]. motor1.com. 2023-05-12. Праверана 2023-05-12.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]