Honda Jazz

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Honda Jazz — кампактны аўтамабіль B-класа. У мадэльным шэрагу кампаніі Honda з 2001 года.

У Японіі, Кітаі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы аўтамабіль вядомы пад назвай Fit. Пад назвай Jazz — у Еўропе, некаторых краінах Азіі, у Аўстраліі, Акіяніі, на Сярэднім Усходзе і ў Афрыцы.

Упершыню прадстаўлены ў чэрвені 2001 года, Honda Fit разышоўся на рынку Японіі накладам у 2.000.000 адзінак, а ў сусветным маштабе продажы склалі больш за 4.817.000 аўтамабіляў[1]. Мадэль вырабляецца на дзесяці заводах Honda ў васьмі краінах свету.

Jazz[правіць | правіць зыходнік]

Honda Jazz (1984–1986)

Гандлёвая марка Jazz зарэгістраваная больш за 20 гадоў таму і ўжо даўно належыць кампаніі Honda.

Упершыню аўтамабіль пад назвай Jazz з’явіўся ў 1984 годзе — пад такой назвай ў Еўропе прадавалася Honda City. У Еўропе гэты кампактны аўтамабіль быў прапанаваны толькі ў якасці двухдзвярнога хэтчбека. Маленькі аўтамабіль быў абсталяваны 1,2-літровым рухавіком 41 кВт (56 к.с.).

У 1986 годзе вытворчасць гэтай мадэлі была спыненая.

З 1993 па 1996 год для аўтамабільнага рынку Японіі пад імем Jazz прадаваўся пазадарожнік Honda Jazz SUV у кузаве KD-UCS69DWH (аналаг Isuzu MU / Isuzu Wizard / Opel Frontera).

Першае пакаленне[правіць | правіць зыходнік]

2004-2006 Honda Jazz (GD) hatchback 02.jpg

У 2001 годзе Honda прадставіла мадэль Jazz. Еўрапейская прэм’ера Honda Jazz адбылася ў 2003 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне.


Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

1.2 i-DSI

Кузаў Jazz мае пяць дзвярэй і спалучае ў сабе рысы хэтчбека і мікравэна.

На Jazz першага пакалення ўсталёўваліся 1,2-літровы (78 к.с.) і 1,4-літровы (83 к.с.) рухавікі новага сямейства i-DSI (Dual & Sequential Ignition — паслядоўнае падвойнае запальванне).

Прапаноўваліся 5-ступеністая механічная скрынка перадач і аўтаматычная CVT.

Падвеска: спераду — тыпу McPherson, ззаду — бэлька на падоўжных рычагах.

Тармазы: спераду — вентыляваныя дыскавыя, а ззаду — барабанныя. Іх працу падтрымліваюць ABS і EBD. У якасці стандартных устанаўліваюцца шыны 175/65 R14, а для спартыўнай версіі SE Sport прапануюцца — 185/55 R15.


Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Другое пакаленне[правіць | правіць зыходнік]

Honda Jazz III 20090307 front.jpg

У Японіі хэтчбек Honda Fit / Jazz другога пакалення дэбютаваў восенню 2007 года, праз год пачаліся продажы ў Еўропе[2].

У 2011 годзе аўтамабіль зведаў невялікі фэйсліфтынг[3]. Аўтамабіль атрымаў нязначныя змены ў бамперы, абноўленыя фары і заднія ліхтары. У салоне з’явілася аздобленая хромам прыборная панэль і скураныя сядзенні (у дарагіх мадыфікацыях). Бензінавыя рухавікі аб'ёмам 1,2 і 1,4 л засталіся практычна без зменаў.

Адначасова з абнаўленнем машыны дэбютавала і гібрыдная версія — Jazz Hybrid IMA (Integrated Motor Assist). Сілавая ўсталёўка спалучае 1,3-літровы бензінавы рухавік i-VTEC (88 к. с.) з электрарухавіком магутнасцю 10,3 кВт. Дапаможны электрарухавік і сістэма кіравання IMA аналагічныя тым, якія ўсталёўваюцца на мадэлі Insight і CR-Z[4]. Выдатак паліва Jazz Hybrid — 4,5 л/100 км, а выкіды CO2 — 104 г/км.


Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Honda Jazz другога пакалення захаваў кампаноўку свайго папярэдніка, што дазволіла ўжыць сістэму складання задніх сядзенняў Magic Seats і надзяліла шырокімі магчымасцямі трансфармацыі салона. Усяго даступна 16 варыянтаў трансфармацыі[5].

У параўнанні з папярэднім пакаленнем, колавая база павялічылася на 50 мм, каляіна спераду ўзрасла на 35 мм, ззаду — на 30 мм. Кузаў быў падоўжаны на 55 мм і пашырыны на 20 мм.

Аўтамабіль атрымаў 1,2 літровы бензінавы рухавік магутнасцю 90 к.с. і 1,4 літровы рухавік у 100 к.с. Рухавік аб'ёмам 1,2 л прапануецца толькі з 5-ступеністай механічнай каробкай перадач, а пасля фэйсліфтынгу 2011 года 1,4-літровы рухавік можа агрэгатавацца з новым варыятарам CVT.

Падвеска: спераду — тыпу McPherson, ззаду — бэлька на падоўжных рычагах.

Тармазы: спераду — дыскавыя вентыляваныя, ззаду — дыскавыя.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

1.2 i-VTEC 1.3i-DSI i-VTEC IMA 1.4 i-VTEC
Гады вытворчасці 11.2008 — 04.2011 — 11.2008 —
Габарытныя памеры
(Даўжыня х Шырыня х Вышыня)
3900 мм х 1695 мм х 1525 мм
Колавая база 2500 мм
Рухавік бензінавы, 4-цыліндравы, радны бензінавы, 4-цыліндравы, радны,
у спалучэнні з электрарухавіком
бензінавы, 4-цыліндравы, радны
Аб'ём 1198 см³ 1339 см³
Магутнасць 66 кВт (90 к.с.)
пры 6000 аб/хв
65 кВт (88 к.с.)
пры 5800 аб/хв +
10 кВт (14 к.с.)
пры 1500 аб/хв
73 кВт (100 к.с.)
пры 6000 аб/хв
Макс. крутоўны момант 114 Нм
пры 4900 аб/хв
121 Нм
пры 4500 аб/хв +
78 Нм
пры 1000 аб/хв
127 Нм
пры 4800 аб/хв
Прывад Пярэдні*
Каробка перадач 5-ступеністая механічная аўтаматычная 5-ступеністая механічная*
аўтаматычная **
Макс. хуткасць 177 км/г 175 км/г 182 км/г
[ 175 км/г ]
Паскарэнне,
0–100 км/г
12,6 с 12,1 с 11,4 с
[ 12,6 с ]
Выдатак паліва
на 100 км
5,3 л 4,5 л 5,5 л
Выкід CO2
123 г/км 104 г/км 126 г/км

* у стандартнай камплектацыі
** апцыянальна

Трэцяе пакаленне[правіць | правіць зыходнік]

Honda Jazz III
Honda Jazz III

У верасні 2013 года ў Японіі было афіцыйна прадстаўлена трэцяе пакаленне Honda Fit[1], а ў лютым 2015 года была афіцыйна прадстаўлена еўрапейская версія — Jazz[6]. У параўнанні з машынай папярэдняга пакалення новы аўтамабіль стаў даўжэй на 15 міліметраў (4089 міліметраў), а яго колавая база павялічылася на 30 міліметраў (2530 міліметраў). Аб'ём багажнага аддзялення складае 354 літра, а з дапамогай сістэмы трансфармацыі задняй канапы яго можна павялічыць да 884 літраў.

Jazz прапануецца ў Еўропе з 1,3-літровым чатырохцыліндравым бензінавым рухавіком магутнасцю 102 к.с. У ЗША Fit таксама даступны з 1,5-літровым маторам магутнасці 130 к.с.

Базавая камплектацыя Honda Jazz уключае[7]:

  • антыблакіровачную сістэму тармазоў;
  • сістэму размеркавання тармазных намаганняў;
  • пярэднія падушкі бяспекі;
  • замок ад дзяцей;
  • дзвярныя бэлькі бяспекі;
  • сістэму мацавання дзіцячага сядзення;
  • пярэднія электрашклапад'ёмнікі;
  • бартавы камп’ютар;
  • Bluetooth;
  • радыё DAB;
  • круіз-кантроль;
  • аўтаматычныя дворнікі і асвятленне;
  • кандыцыянер;
  • узмацняльнік руля.

Апцыянальнымі камплектуючымі выступаюць:

  • пярэднія бакавыя падушкі бяспекі;
  • пярэднія і заднія электрашклапад'ёмнікі;
  • сістэма навігацыі;
  • люк;
  • CD-чэйнджар;
  • процітуманныя фары.

У залежнасці ад мадыфікацыі, дадатковае абсталяванне можа быць даступна ў пяці пакетах: «Sport Pack», «Design Pack», «Illumination Pack», «Premium Pack» і «Cargo Pack».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]