Hyles euphorbiae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hyles euphorbiae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyles euphorbiae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  936074
NCBI  283855
EOL  637303

Hyles euphorbiae — від матылькоў з сямейства бражнікі (Sphingidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Матылёк у размаху крылаў 65-80 мм. Увечары харчуецца на кветках, ноччу прылятае на святло.

Зімуюць кукалкі другога і часткова першага пакалення, часам двойчы.

Страката афарбаваныя прыгожыя вусені харчуюцца на малачаі (Euphorbia). У некаторыя гады ў жніўні назіраецца масавае размнажэнне віду, якое прыводзіць да вялікіх скапленняў вусеняў на схілах, парослых кармавой раслінай. Акукленне адбываецца ў глебе.

Пры выкормліванні вусеняў гэтага віду ў няволі на драсёне птушыным (Polygonum aviculare) атрыманыя матылькі адрозніваюцца меншымі памерамі (55-60 мм у размаху крылаў).

Дае два пакаленні: I — чэрвень — ліпень, II — жнівень — верасень.

Арэал ахоплівае Паўднёвую і Цэнтральную Еўропу, Малую Азію, Іран, Усходні Афганістан. Адзначаны на поўдні еўрапейскай часткі Расіі, Каўказе, у Прыўраллі, Сярэдняй Азіі, Казахстане, на поўдні Заходняй Сібіры. Мігранты далятаюць да Карэліі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]