I’ll be back

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адбітак далоняў і чаравік Шварцэнэгера на «алеі славы» перад Кітайскім тэатрам Граумана.

«I’ll be back» (бел.: Я вярнуся) — стаўшая крылатай фраза кібарга Т-800 з фільма «Тэрмінатар», якую гаворыць Арнольд Шварцэнэгер. Шварцэнэгер выкарыстоўваў гэтую ж фразу або яе варыянт у многіх сваіх пазнейшых фільмах.

Фраза займае 37-ю пазіцыю ў спісе «100 вядомых цытат з амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў» па версіі AFI[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шварцэнэгер упершыню выкарыстаў гэтую фразу ў фільме «Тэрмінатар». У гэтай сцэне яго персанажу, Тэрмінатару, кібаргу-забойцу, не дазваляюць увайсці ў паліцэйскі ўчастак, дзе ўтрымоўваюцца яго цэль, Сара Конар і Кайл Рыз. Ён аглядае стойку, затым кажа сяржанту паліцыі: «I’ll be back». Праз некалькі імгненняў ён заязджае на машыне ў паліцэйскі ўчастак, разбурае стойку і забівае персанал.

1 кастрычніка 2012 года ў інтэрв’ю ў праграме «Good Morning America» Шварцэнэгер распавёў, што яму цяжка прамаўляць «I'll», і спытаў рэжысёра Джэймса Кэмерана, ці можна змяніць фразу на «I will be back». Кэмеран адмовіўся, але сказаў яму, што сцэна будзе знята столькі разоў, колькі ён пажадае, і лепшая з іх будзе выкарыстана ў фінальнай версіі фільма[2].

Выраз у фільмах[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Frankly, My Dear, I Don't Give A Damn — AFI's 100 Years... 100 Movie Quotes (англ.). Амерыканскі інстытут кінамастацтва. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2010. Праверана 1 ліпеня 2010.
  2. Arnold Schwarzenegger: 'I'll Be Back' Quote Was Almost Ruined (англ.). The Huffington Post (1 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 22 лютага 2024.
  3. FUBAR | Arnold Schwarzenegger Is Back, Baby! (руск.). Netflix (27 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2023. Праверана 29 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]