Тэрмінатар (фільм)
Тэрмінатар | |
---|---|
The Terminator | |
Жанр |
фантастыка баявік трылер |
Рэжысёр | Джэймс Кэмеран |
Прадзюсар | Гэйл Эн Хёрд |
Сцэнарыст |
Джэймс Кэмеран Гэйл Эн Хёрд Уільям Вішэр мал. |
У галоўных ролях |
Арнольд Шварцэнэгер Майкл Бін Лінда Хэмілтан Лэнс Хенрыксен |
Аператар | Адам Грынберг |
Кампазітар | Брэд Фідэль |
Кінакампанія |
Cinema 84 Greenberg Brothers Hemdale Film Euro Film Funding Pacific Western |
Працягласць |
Тэатральная версія: 108 хвіл. Рэжысёрская версія: 116 хвіл. |
Бюджэт | $ 6 400 000[1] |
Зборы | $ 78 371 200[1] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 26 кастрычніка 1984[2][3][…] |
Наступны фільм | Тэрмінатар 2: Судны дзень |
IMDb | ID 0088247 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Тэрмінатар» (англ.: The Terminator) — культавы[4][5] фантастычны фільм рэжысёра Джэймса Кэмерана 1984 года.
У цэнтры сюжэту — супрацьстаянне жывога салдата і робата-тэрмінатара, якія прыбылі ў 1984 год з постапакаліптычнага 2029 года. Мэта тэрмінатара — забіць Сару Конар — дзяўчыну, чый яшчэ ненароджаны сын вядзе вайну чалавецтва з машынамі. Закаханы ў Сару салдат Кайл Рыз спрабуе перашкодзіць тэрмінатару. У фільме падымаюцца праблемы падарожжаў у часе, пытанні лёсу, стварэння штучнага інтэлекту, паводзін людзей у экстрэмальных сітуацыях.
Дзякуючы фільму слова «тэрмінатар» ператварылася ў хадзячую назву, а каронная фраза Арнольда Шварцэнэгера «I’ll be back» («Я вярнуся») увайшла ў лік самых вядомых кінацытат.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Арнольд Шварцэнэгер | Тэрмінатар |
Майкл Бін | Кайлаў Рыз |
Лінда Хэмілтан | Сара Конар |
Пол Уінфілд | лейтэнант паліцыі Эд Трэкслер |
Лэнс Хенрыксен | дэтэктыў Хэл Вукавіч |
Эрл Боэн | доктар Пітэр Сільберман |
Бес Мота | Джынджэр Вентура |
Рык Росавіч | Мэт Б'юкенан |
Дзік Мілер | прадавец у зброевай краме |
Франка Каломба | Тэрмінатар з будучыні |
Біл Пэкстан | панк |
Браян Томпсан | панк |
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў недалёкай будучыні ваенны камп'ютар «Скайнэт» са штучным інтэлектам, справакаваў ядзерную вайну, а затым заняволіў рэшткі чалавецтва. Аднак у людзей застаецца надзея — вялікі лідар Джон Конар, які арганізаваў Супраціўленне і здолеў да 2029 года выйграць Вайну ў машын. Зрынуты «Скайнет», чапляючыся за апошнюю магчымасць, адпраўляе ў мінулае, у 1984 год, робата-тэрмінатара з мэтай забіць маці Джона Конара — Сару Конар, каб не дапусціць нават нараджэнне Джона. Робат валодае інфармацыяй толькі пра імя маці Джона і па прыбыцці пачынае забіваць усіх жанчын з імем Сара Конар.
У 1984 годзе Сары 19 гадоў. Яна вучыцца ва ўніверсітэце і падзарабляе афіцыянткай, не падазраючы пра сваю вялікую місію. На яе абарону людзі пасылаюць чалавека — сяржанта Супраціўлення Кайла Рыза. Сілы праціўнікаў няроўныя. Рызу супрацьстаіць надзвычай магутная баявая машына, амаль непаражальная для агнястрэльнай зброі — тэрмінатар серыі 800, мадэль 101. Неадрозны ад чалавека, ён спецыяльна прызначаны для ўкаранення ў чалавечае грамадства і знішчэння людзей. Рызу даводзіцца не толькі змагацца з робатам, але і пераконваць паверыць яму шакаваную Сару. Пасля недоўгачасовай пагоні іх захоплівае паліцыя, якая прымае Рыза за вар'ята-тэрарыста. Тэрмінатар урываецца наўпрост ў паліцэйскі пастарунак, у якім знаходзяцца Сара і Кайл, і забівае ўсіх паліцэйскіх, але Сары і Рызу атрымалася зноў збегчы. У цяжкіх выпрабаваннях недавер, які Сара мела да Рыза, змяняецца сімпатыяй. Калі яны адрываюцца ад тэрмінатара, ім удаецца пагутарыць, і яны разумеюць, што ім прыйдзецца пражыць усё астатняе жыццё разам — на ўцёках. Сара распытвае Кайла пра жанчын яго часу, і ён кажа, што ў яго ніколі не было дзяўчыны. У парыве шчырасці ён прызнаецца Сары, што быў закаханы ў яе ўжо па фатаграфіі, якую даў яму Джон Конар. Рыз кажа Сары, што адзінай прычынай, па якой ён пагадзіўся на перасоўванне ў мінулае, было яго каханне да яе. Яны праводзяць ноч разам, і такім чынам менавіта Кайл Рыз становіцца бацькам Джона Конара.
Тым часам Тэрмінатар даведаўся пра іх укрыцце і пачынае пагоню на матацыкле, даганяючы Сару і Кайла, якія ўкралі машыну. Кайл спрабуе падарваць Тэрмінатара самаробнай выбухоўкай, але безвынікова. Тэрмінатар раніць Кайла, і чарговая бомба ўзрываецца побач. Сара, бачачы, што Кайла кантузіла, здзяйсняе манеўр і падразае матацыкл Тэрмінатара. Тэрмінатар злятае з матацыкла і апыняецца на шляху грузавіка-бензавоза, які яго збівае. Машына Кайла і Сары таксама перакульваецца. Тэрмінатар атрымаў лёгкія пашкоджанні і, выбраўшыся з-пад колаў грузавіка, раскідвае кіроўцаў, садзіцца за руль і зноў пачынае пераследваць Сару і параненага Кайла. Падчас пагоні Кайлу ўдаецца падарваць бензавоз выбухоўкай. Кайл і Сара думаюць, што перамаглі, і раптам Тэрмінатар падымаецца з абломкаў грузавіка, пазбаўлены згарэлага скурнага покрыва, і працягвае пераслед. Уцякаючы ад яго, яны спрабуюць схавацца на заводзе кампаніі «Кібердайн Сістэмс» (англ.: Cyberdyne Systems), які знаходзіўся побач, дзе робат неўзабаве наганяе іх. Падчас бітвы з Тэрмінатарам Кайл узрывае яго, аднак пры гэтым гіне сам, а Сара атрымлівае сур'ёзнае раненне ў нагу. Але Тэрмінатар апыняецца не пераможаны і гэтым разам: пазбаўлены выбухам ног і адной рукі, ён працягвае функцыянаваць і паўзком гоніцца за Сарай. Дзяўчыне ўдаецца заманіць робата пад гідраўлічны прэс і раздавіць яго. Пры гэтым рэшткі працэсара і частка металічнай рукі Тэрмінатара трапляюць да супрацоўнікаў кампаніі «Кібердайн Сістэмс» — будучай стваральніцы «Скайнета». Такім чынам, узнікае часавая петля: спроба карэкцыі будучыні прыводзіць да процілеглага выніку — усё становіцца на свае месцы, на шлях да катастрофы.
Сара Конар прымае рашэнне кардынальна змяніць сваё жыццё, прысвяціўшы яго выхаванню і абароне сына. Яна адпраўляецца падарожнічаць на машыне, па шляху запісваючы на дыктафон усё, пра што павінен ведаць Джон. На аўтазапраўцы яе фатаграфуе хлопчык і прадае ёй фота — тое самае, якое Джон Конар у будучыні пакажа Кайлу Рызу.
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]Музычнае суправаджэнне да фільма «Тэрмінатар» напісаў амерыканскі кампазітар Брэд Фідэль.
Зборы
[правіць | правіць зыходнік]Карціна выйшла ў пракат 26 кастрычніка. Пры сціплым бюджэце ў 6,4 млн долараў фільм мнагакратна акупіўся. У ЗША ён сабраў 38,4 млн $ і заняў 9-е месца ў пракаце 1984 года. Зборы ў свеце — 42 млн $. Фільм аказаўся больш папулярным за мяжой, чым у ЗША.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў Гран-Пры Міжнароднага фестывалю фантастычных фільмаў у Аварыязе (Францыя) і 3 узнагароды амерыканскай Акадэміі навукова-фантастычных фільмаў і фільмаў жахаў (у тым ліку «лепшы навукова-фантастычны фільм»). У рэйтынгу лепшых фільмаў усіх часоў і народаў на сайце IMDb «Тэрмінатар» займае 184-е месца (50-е сярод баявікоў і 27-е сярод навукова-фантастычных фільмаў). У 2008 годзе быў уключаны Бібліятэкай Кангрэсу ЗША ў спіс фільмаў, прызнаных культурным здабыткам ЗША[6].
Працягі
[правіць | правіць зыходнік]У 1984 годзе выйшла аднайменная кніга, напісаная сцэнарыстам Уільямам Вішэрам у суаўтарстве з Рэндэлам Фрэйксам. Існуе яшчэ адна навелізацыя, напісаная брытанскім пісьменнікам Шонам Хатсанам у 1984 годзе.
У 1991 годзе Джэймс Кэмеран зняў не меней культавы і на парадак больш маштабны працяг «Тэрмінатар 2: Судны дзень». У 1996 пры ўдзеле Кэмерана і каманды стваральнікаў першых фільмаў у Лос-Анджэлесе быў запушчаны 3D-атракцыён «Тэрмінатар: Бітва скрозь час», для якога Арнольд Шварцэнэгер, Эдвард Фёрланг і Роберт Патрык (акцёры, якія ігралі ў «Тэрмінатары 2») спецыяльна зняліся ў міні-фільме, які апавядае пра вайну ў будучыні.
Сусвету «Тэрмінатара» бясспрэчна пашанцавала ў тым, што ён, у адрозненне ад іншых культавых фантастычных блокбастараў 80-х, пазбег шматлікіх нізкаякасных працягаў. Адной з прычын такога становішча, апроч добрасумленнасці Кэмерана, была заблытаная сітуацыя з аўтарскімі правамі. Калі гэта праблема была вырашана, у 2003 годзе на экраны выйшаў трэці фільм сагі — «Тэрмінатар 3: Паўстанне машын», створаны зусім іншай камандай, але па-ранейшаму са Шварцэнэгерам у галоўнай ролі (з арыгінальнага акцёрскага складу ў фільме таксама прыняў удзел Эрл Боэн у камеа доктара Сільбермана). У 2009 годзе адбылася прэм'ера фільма «Тэрмінатар: Выратаванне» з Крысціянам Бэйлам у ролі Джона Конара і Антонам Яльчынам у ролі маладога Кайла Рыза. Твар Шварцэнэгера ў якасці аблічча Тэрмінатара быў узноўлена з дапамогай камп'ютарных тэхналогій. Акрамя таго, у 2008 годзе быў зняты тэлевізійны серыял «Тэрмінатар: Хронікі Сары Конар» (або «Тэрмінатар: Бітва за будучыню»). Яго сюжэт уяўляе сабой самастойны працяг другой часткі, які ігнаруе падзеі трэцяга фільма. Серыял быў закрыты пасля другога сезону з-за нізкіх рэйтынгаў падчас паказу.
Тэхнічныя даныя
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальны негатыў фільма зняты на 35-мм кінастужцы сферычнай оптыкай у кашатаваным фармаце з суадносінамі бакоў кадра 1,85:1. Пракатныя фільмакопіі аддрукаваны кантактным спосабам у тым жа фармаце[7]. Даўжыня фільма 2935 метраў у звычайнай версіі і 2924 у скарочанай. Арыгінальная фанаграма — аптычная аднаканальная па сістэме Dolby.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б The Terminator (1984) - Box Office Mojo
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/the-terminator Праверана 7 ліпеня 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0088247/ Праверана 7 ліпеня 2016.
- ↑ Фільм Тэрмінатар (The Terminator) — Вакол ТБ
- ↑ Фільм «Тэрмінатар» — рэцэнзіі і водгукі
- ↑ Фільм «Тэрмінатар» прызналі культурным здабыткам ЗША // Lenta.ru.
- ↑ Technical specifications for «Terminator» (англ.)(недаступная спасылка). IMDb. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэрмінаторыум — энцыклапедыя кінатрылогіі
- The Terminator Архівавана 12 студзеня 2012. на Allrovi
- Terminator на Rotten Tomatoes
- Terminator на Box Office Mojo
- The Terminator на Metacritic
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1984 года
- Фільмы Джэймса Кэмерана
- Фільмы ЗША 1984 года
- Фільмы Вялікабрытаніі 1984 года
- Фільмы-баевікі 1984 года
- Фантастычныя фільмы 1984 года
- Фільмы-трылеры 1984 года
- Фільмы-баевікі ЗША
- Фільмы-баевікі Вялікабрытаніі
- Фантастычныя фільмы ЗША
- Фантастычныя фільмы Вялікабрытаніі
- Фільмы-трылеры ЗША
- Фільмы-трылеры Вялікабрытаніі
- Фільмы па сцэнарыях Джэймса Кэмерана
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Брэд Фідэль
- Фільмы пра Тэрмінатара
- Фільмы Orion Pictures
- Нацыянальны рэестр фільмаў