Сэм Уортынгтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сэм Уортынгтан
Sam Worthington
Sam.worthington.png
Імя пры нараджэнні:

Сэмюэл Генры Джэй Уортынгтан

Дата нараджэння:

2 жніўня 1976(1976-08-02) (41 год)

Месца нараджэння:

Годалмінг, Сурэй, Англія

Грамадзянства:

Flag of Australia.svg Аўстралія

Жонка:

Lara Bingle[d]

Адукацыя:

National Institute of Dramatic Art[d]
Універсітэт Новага Паўднёвага Уэльса[d]

Прафесія:
Кар'ера:

2000 — наш час

IMDb:

ID 0941777

sam-worthington.com
Commons-logo.svg Сэм Уортынгтан на ВікіСховішчы

Сэмюэл Генры Джэй Уортынгтан (англ.: Samuel Henry J. Worthington; нар. 2 жніўня 1976) — аўстралійскі акцёр родам з Англіі. Сусветную вядомасць набыў дзякуючы галоўным ролям у фільмах Аватар, Бітва Тытанаў і Тэрмінатар: Выратаванне.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сэм Уортынгтан нарадзіўся 2 жніўня 1976 года ў Годалмінгу, графства Сурэй (Англія). Вырас і доўгі час жыў у Аўстраліі. Акцёрскаму майстэрству навучаўся ў Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва (NIDA) у Сіднеі.

Да 2006 года Сэм быў вядомы галоўным чынам па ролях у тэлесерыялах Аўстраліі. Пасля 2002 года зняўся ў некалькіх эпізадычных ролях галівудскіх фільмаў («Вайна Харта», «Вялікі рэйд»). У 2006 годзе Уортынгтан спрабаваўся на ролю Джэймса Бонда ў фільме «Казіно „Раяль“».

У 2007 годзе Уортынгтан пасля пробаў атрымаў галоўную ролю Джэйка Салі ў фільме Джэймса Кэмерана «Аватар», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Па рэкамендацыі Кэмерана сыграў Маркуса Райта ў фільме «Тэрмінатар: Выратаванне». Выканаў ролю Персея ў новым блокбастары «Бітва тытанаў» 2010 года.

У 2010 годзе Уортынгтан агучваў галоўнага пратаганіста гульні «Call of Duty: Black Ops», Алекса Мэйсана[1]. У 2011 годзе, сумесна з Джона Хілам, Сэм зняўся ў перадрэлізным рэкламным роліку гульні «Call of Duty: Modern Warfare 3»[2].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Рост Сэма — 178 см[3].
  • Бачыць Сэм дрэнна, але ачкі не носіць[3].
  • У перыяд з 2005 па 2008 гады Сэм сустракаўся з Мейв Дырмадзі (англ.: Maeve Dermody)[4], а з 2009 года па 2011 год — са стылістам Наталі Марк (англ.: Natalie Mark)[5].
  • Уортынгтан прысутнічаў на прэм'еры «Аватара» ў Расіі. Гэта не першы яго візіт у Маскву і Санкт-Пецярбург. У адным з інтэрв'ю ён зрабіў нечаканае для зоркі баявікоў прызнанне: «Я ненавіджу спорт і не хаджу ў спартзалу».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
19942006 с Blue Heelers Шэйн Донаван
19952005 с Ваенныя следчыя JAG Дунсмар
19962001 с Вадзяныя пацукі Water Rats Філіп
2000 ф Абцасы Bootmen Мітчэл
2001 ф A Matter of Life Герой
2002 ф Вайна Харта Hart’s War Капітан Б. Дж. Гудры
2002 ф Брудныя справункі Dirty Deeds Даркі
2003 ф Я завязаў Gettin' Square Бары Віртс
2004 ф Забітыя напавал Thunderstruck Роні
2004 ф 16 гадоў. Каханне. Перазагрузка Somersault Джо
2004 ф Blue Poles Майлз
2005 ф Вялікі рэйд The Great Raid Лукас
2005 ф Дзень адплаты Fink! Эйбл
20052008 с Блытаніна Two Twisted Гус Роджэрс
2006 ф Battle of Long Tan (ТБ) Апавядальнік
2006 ф Макбет Macbeth Макбет
2007 ф Кракадзіл Rogue Нейл Кэлі
2009 ф Тэрмінатар: Выратаванне Terminator Salvation Маркус Райт
2009 ф Аватар Avatar Джэйк Салі
2010 ф Бітва Тытанаў Clash of the Titans Персей
2010 ф Мінулай ноччу ў Нью-Ёрку Last Night Майкл Рыд
2010 ф Адплата The Debt Малады Дэвід
2011 ф Палі The Fields / Texas Killing Fields Джэйк Соўдэр
2012 ф Гнеў Тытанаў Wrath of the Titans Персей
2012 ф На грані Man on a Ledge Нік Кэсідзі
2013 ф Дрыфт Drift
2013 ф Час Тытанаў Clash of the Titans 3 Персей
2014 ф Сабатаж Sabotage Монстар
2014 ф Выкраданне Фрэдзі Хайнекена Kidnapping Freddy Heineken Вілем Холідэр
2016 ф Аватар 2 Avatar 2 Джэйк Салі

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Brian Crecente How An Australian Man Nearly Ruined Black Ops For Me. Kotaku (2010-11-15). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 14 лістапада 2011.
  2. Brian Crecente Jonah Hill, Sam Worthington Star in This Live Action Call of Duty: Modern Warfare 3 Ad. Kotaku (2011-11-04). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 14 лістапада 2011.
  3. 3,0 3,1 Biography for Sam Worthington (англ.) . IMDB. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.
  4. Dasey A. Maeve Dermody Gets All the Hot Boys (англ.) . Lifestyle (2009-12-10). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.
  5. Sam Worthington's girlfriend Natalie Mark shones at Inside Flm Awards (англ.) . The Daily Telegraph (2009-11-18). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.)
  6. 36-я цырымонія(англ.)  на афіцыйным сайце прэміі
  7. 2010 Movie Awards Winners(англ.)  на афіцыйным сайце прэміі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]