ICQ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ICQ — інтэрнэт-сэрвіс, які складаецца з IM-сістэмы, інтэрнэт-партала і апроч гэтага прапануе шэраг іншых паслуг.

Як і ў большасці іншых IM-сістэм, карыстанне паслугамі ICQ даступна праз адмысловы кліент (кліенты ICQ працуюць па пратаколе OSCAR з серверамі ICQ). У адрозненне ад астатніх падобных службаў (MSN, Yahoo Instant Messenger, Skype, AIM і інш.), дзе ўнікальным ідэнтыфікатарам карыстальніка служыць яго нікнэйм, у ICQ карыстальніку прысвойваюць унікальны нумар (UIN), якім ён карыстаецца, разам з паролем, як лагінам для аўтарызацыі. UIN выкарыстоўваецца не толькі для аўтарызацыі, але і для палягчэння працэсу пошуку і дадавання карыстальніка у спіс кантактаў у ICQ. З 2002 года выдаліць свой UIN немагчыма.

Асабістай інфармацыі пра кожнага карыстальніка даецца UIN і, звычайна, да яе далучаюцца неабавязковыя персанальныя дадзеныя, якія карыстальнік можа размясціць добраахвотна. Пры рэгістрацыі абавязкова патрабуецца выбраць нікнэйм, але пасля яго можна выдаліць з дапамогай неафіцыйнага кліента. Шукаць у ICQ можна як па нумары UIN, так і па асабістых дадзеных у ім.

ICQ UIN (Universal Identification Number) — унікальны ідэнтыфікацыйны нумар, якім карыстаецца пратакол ICQ, адназначна вызначае ўладальніка і з’яўляецца аналагам тэлефоннага нумара. Аўтэнтыфікацыя па такім нумары, у адрозненне ад іншых падобных пратаколаў, дазваляе змяняць нікнэйм, не праходзячы паўторную рэгістрацыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]