Telegram
Telegram | |
---|---|
![]() | |
![]() Скрыншот Telegram для Android | |
Тып | кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d] і mobile app[d] |
Аўтар | Мікалай Дураў[d] і Павел Валер'евіч Дураў |
Распрацоўшчык | Telegram FZ-LLC[d] |
Напісана на | C++ і Java |
Інтэрфейс | Qt[d] |
Аперацыйная сістэма | Windows Phone[d], iOS, Android, Microsoft Windows, Chrome OS[d], macOS і Linux |
Мовы інтэрфейсу | англійская, іспанская мова, нямецкая, нідэрландская, італьянская мова, бразільскі варыянт партугальскай мовы[d], карэйская, руская, французская мова, украінская мова, каталанская мова[1], беларуская, польская, малайская мова, турэцкая мова, персідская мова, узбекская мова, арабская мова і інданезійская мова |
Першы выпуск | 6 верасня 2013 года |
Апошняя версія |
|
Стан | у актыўнай распрацоўцы |
Ліцэнзія |
Прапрыетарны сервер. GPL v2 для кліентаў Android, iOS і кліента каманднага радка; GPL v3 для астатніх кліентаў |
Сайт | telegram.org |
![]() |
Telegram (бел.: Тэлеграм) — бясплатны кросплатформенны месэнджэр для смартфонаў і іншых прылад для абмену тэкставымі паведамленнямі і медыяфайламі розных фарматаў. Выкарыстоўваецца прапрыетарная серверная частка з закрытым кодам. Telegram працуе на магутнасцях некалькіх кампаній, якія фінансуюцца Паўлам Дуравым. Месэнджэр прапаноўвае магчымасці end-to-end шыфравання[3].
Уліковы запіс карыстальніка прывязваецца да нумара тэлефона, што з’яўляецца адным з істотных аргументаў крытыкаў Telegram, бо гэта не забяспечвае поўнай ананімнасці пры камунікаванні. Колькасць актыўных карыстальнікаў сэрвісу на люты 2016 год склала больш за 100 млн чалавек.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Праект створаны Паўлам Дуравым, заснавальнікам сацыяльнай сеткі «У Кантакце». 14 жніўня 2013 года быў прадстаўлены першы кліент Telegram для прылад на платформе iOS.[4]
- 22 жніўня 2013 года адзін з удзельнікаў конкурсу Durov’s Android Challenge напісаў і выклаў у адкрыты доступ першы дадатак для аперацыйнай сістэмы Android, сумяшчальны з Telegram, (таксама з выкарыстаннем пратаколу MTProto).
- У кастрычніку ў праекту адкрыўся вэб-сайт і была прадстаўлена афіцыйная версія Telegram пад Android з адкрытым крынічным кодам (GPL2). Папярэдняя версія праграмы даступная пад назвай «Unofficial Telegram S».
- 7 лістапада 2013 года з’явіліся пабочныя кліенты сэрвісу для Windows і OS X з абмежаванным функцыяналам. Таксама быў распрацаваны канцэпт вэб-версіі кліенту.
- У студзені 2014 года выйшла неафіцыйная вэб-версія Webogram ад былога распрацоўшчыка ВКонтакце Ігара Жукава.
- 21 ліпеня 2014 года ў App Store з’явіўся дадатак Telegram HD для iPhone і iPad, якія запампавала кампанія Telegram Messenger LLP[5].
- 15 кастрычніка 2014 года да Telegram была дададзена падтрымка псеўданімаў, па якіх можна звязацца з карыстальнікамі, не ведаючы іх нумару тэлефона, а таксама запушчаны вэб-кліент.
- 2 студзеня 2015 года да Telegram была дададзена падтрымка налепак. Пачаткова ў дадатку было 14 налепак, але любы карыстальнік можа мадыфікаваць іх або дадаць свае. У адрозненне ад многіх дадаткаў, у Telegram налепкі бясплатныя].
- У маі 2016 года з’явілася магчымасць рэдагавання дасланых паведамленняў. Зрабіць змены магчыма цягам двух сутак ад моманту адпраўкі. У гэтым выпадку ў паведамленні з’явіцца адмысловая метка[6].
- 22 лістапада 2016 года распрацоўшчыкамі быў запушчаны праект Telegraph — блог-платформа, бясплатны выдавецкі інструмент, які дазваляе ствараць публікацыі, агляды, дапасаваць фатаздымкі і ўсе віды embedded-коду. Telegraph — гібрыд блог-платформы, месэнджэра і плацішэру (падобнага на Medium), з канцэпцыяй ананімных іміджбордаў.
- У сакавіку 2017 года расійскі палітычны аналітык Валерый Салавей са спасылкай на ананімную крыніцу паведаміў, што расійскія спецслужбы атрымалі доступ да паведамленняў карыстальнікаў і іх архіву за тры гады. Павел Дураў назваў гэту заяву выдумкай.
- У красавіку 2017 года было абвешчана пра запуск галасавых тэлефанаванняў з сістэмай end-to-end шыфравання[7]..
- У красавіку 2018 года Таганскі суд Масквы пастанавіў заблакаваць Telegram у Расіі[8].
- 15 жніўня 2020 года ў Telegram афіцыйна з’явілася магчымасць выбраць беларускую мову[9]. Да гэтага беларуская мова не была даступнай па змоўчанні, яе трэба было ўсталёўваць уласнаручна[10].
- 23 снежня 2020 года ў Telegram з’явілася функцыя групавых званкоў[11], якая дазволіла карыстальнікам гутаркі ў любы момант далучыцца да закрытага галасавога чату.
Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]
Для месэнджэра быў створаны пратакол MTProto, які базуецца на выкарыстанні некалькіх пратаколаў шыфравання. Пры аўтарызацыі і аўтэнтыфікацыі выкарыстоўваюцца алгарытмы RSA-2048, DH-2048 для шыфравання, пры перадачы паведамленняў пратакола яны шыфруюцца AES з ключом, які вядомы кліенту і серверу. Таксама стасоўваюцца крыптаграфічныя хэш-алгарытмы SHA-1 і MD5.
Бяспека ад перахопу дасланых паведамленняў з боку серверу Telegram забяспечваецца толькі ў рэжыме «таемных» чатаў (Secret Chats), даступным ад 8 кастрычніка 2013 года. Гэты рэжым рэалізуе шыфраванне, пры якім толькі адпраўнік і атрымальнік валодаюць агульным ключом (end-to-end шыфраванне), з ужываннем алгарытму AES-256 у рэжыме IGE (англ. Infinite Garble Extension) для дасланых паведамленняў. У адрозненне ад звычайнага рэжыму, паведамленне ў таемных чатах не дэшыфруюцца серверам, гісторыя ліставання захоўваецца толькі на тых дзвюх прыладах, на якіх быў створаны чат.
Пры абмене файламі можна як дасылаць файлы з прылады, так і шукаць медыякантэнт у інтэрнеце (пры выкарыстанні мабільных версій для iOS або Android). Памер дасланых файлаў абмежаваны 1,5 Гб. Праграма выкарыстоўвае сістэму дазапампоўвання файлаў пасля абрыву сувязі[4].
Групы — гэта асобны від чатаў, у якім магчымы зносіны адразу вялікай колькасці ўдзельнікаў. Ствараць групы могуць усе карыстальнікі. Для лепшага кіравання групай стваральнік можа прызначаць адміністратараў і вызначаць іх функцыянал. Спачатку групы маглі ўключаць толькі да 200 удзельнікаў, пачынаючы з лістапада 2015 года — да 1000 удзельнікаў, з 14 сакавіка 2016 — да 5000 удзельнікаў. З 30 чэрвеня 2017 года памер супергуртом павялічыўся да 10 000 удзельнікаў, з 30 студзеня 2018 года — да 100 000 удзельнікаў, з 21 студзеня 2019 года — да 200 000 удзельнікаў.
Боты[правіць | правіць зыходнік]
Пры дапамозе адмысловага API пабочныя распрацоўшчыкі могуць ствараць ботаў (адмысловыя акаўнты, якія кіруюцца праграмамі)[12]. Тыповыя боты адказваюць на адмысловыя каманды ў персанальных і групавых чатах, таксама яны могуць ажыццяўляць пошук у інтэрнеце або выконваць іншыя задачы.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Заснавальнік WhatsApp Ян Кум адзначаў, што ідэі, рэалізаваныя ў яго дадатку, выкарыстоўваюцца ў Telegram[13].
Серверы Telegram не захоўваюць паведамленні з таемных чатаў, але захоўваюць гісторыю звычайных чатаў і змест адраснай кнігі карыстальнікаў на тэрмін выкарыстання сэрвісу і на тэрмін неактыўнасці, пазначаны ў наладах акаўнта (ад аднаго месяца да года). Шыфраванне, якое выкарыстоўваецца ў месэнджэры, не забяспечвае PFS ва ўсіх выпадках.
Афіцыйныя кліенты Telegram па змоўчанні актыўна дасылаюць усім кантактам метаінфармацыю ад адкрыцці і закрыцці дадатку, пры гэтым падпісацца на гэту метаінфармацыю можа любы карыстальнік. Для адключэння такой расылкі патрабуецца змяніць налады акаўнта.
Таксама неаднаразова выказваўся сумнеў у бяспецы пратаколу MTProto[14].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ https://www.elnacional.cat/es/tecnologia/telegram-catalan_333537_102.html
- ↑ Release 2.5.8 — 2021. Праверана 17 лютага 2021.
- ↑ Телеграмм нашего времени // электроннае выданне «Lenta.ru»
- ↑ 4,0 4,1 Телеграмма от Дурова// электроннае выданне «Vedomosti.ru»
- ↑ Дуров сменил юридическое лицо Telegram и запустил новое приложение для iOS// электроннае выданне «vc.ru»
- ↑ В Telegram появилась возможность редактировать сообщения // электроннае выданне «Коммерсант.ru»
- ↑ В Telegram появились голосовые звонки//электроннае выданне «dev.by»
- ↑ Суд постановил заблокировать Telegram в России (руск.) (13 красавіка 2018). Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ В Telegram официально появилась возможность выбрать белорусский язык
- ↑ Зроблены пераклад Telegram на беларускую мову // электроннае выданне «Наша Ніва»
- ↑ https://telegram.org/blog/voice-chats?ln=r
- ↑ Telegram Bot Platform // блог The Telegram Team
- ↑ Основатель WhatsApp обвинил Дурова в плагиате // электроннае выданне «Forbes.ru»
- ↑ A practical cryptanalis of the Telegram messaging protocol // навуковая праца Jakob Bjerre
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Telegram
- Афіцыйны сайт
- API для Telegram
- Telegram ў сацыяльнай сетцы «Twitter»