Viber

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Viber
Выява лагатыпа
Тып кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], сафтфон[d], IP-тэлефон[d], VoIP software[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d]
Распрацоўшчык Rakuten[d]
Напісана на Java, C, мова праграмавання, Python, C++ і Objective-C
Аперацыйная сістэма iOS, Android, BlackBerry OS[d], Windows Phone[d] і кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Першы выпуск 2010
Апошняя версія
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Сайт viber.com (англ.)(яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Viber (бел.: Вайбер) — бясплатны кросплатформавы месэнджар, адна з галоўных функцый якога — галасавыя VoIP тэлефонныя званкі праз інтэрнэт. Галасавыя выклікі паміж карыстальнікамі з усталяваным Viber бясплатныя (аплачваецца толькі інтэрнэт-трафік па тарыфе аператара сувязі). Таксама ў Viber маецца магчымасць перадачы тэкставых паведамленняў, грошай, відарысаў, відэа- і аўдыяпаведамленняў, дакументаў і файлаў.

Для аўтарызацыі карыстальнікаў і пошуку кантактаў праграма выкарыстоўвае нумар тэлефона і перадае змесціва тэлефоннай адраснай кнігі (імёны і тэлефоны ўсіх кантактаў) на сервера карпарацыі Viber. Яны ж збіраюць інфармацыю аб зробленых званках і перададзеных паведамленнях, працягласці званкоў, удзельніках званкоў і чатаў — у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання і ў іншых мэтах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая версія праграмы была распрацавана ў снежні 2010 года выключна для iPhone і мела абмежаванне на колькасць карыстальнікаў у 50 000. Viber для BlackBerry, Bada і Windows Phone быў выпушчаны ў маі 2012 года. Праз год, у 2013 годзе, выйшла абнаўленне праграмы для iOS да версіі 3.0, з рэлізам якога было абвешчана аб даступнасці Viber Desktop для Windows і OS X.

Таксама ў 2013 годзе з’яўляецца ViberOut — платная функцыя званкоў на стацыянарныя і мабільныя тэлефоны, дзе не ўсталявана праграма або няма доступу да інтэрнэту. Кошт залежыць ад месцазнаходжання абанента, якому вы хочаце патэлефанаваць. Ваша месцазнаходжанне значэння не мае — галоўнае, каб быў інтэрнэт.

14 студзеня 2014 года японская электронная кампанія Rakuten заявіла аб сваім намеры набыць Viber за 900 млн долараў. Здзелка была завершана ў лютым 2014 года.

Офіс тэхнічнай распрацоўкі і падтрымкі карыстальнікаў знаходзіцца ў Мінску і Брэсце. Viber з’яўляецца рэзідэнтам беларускага Парка высокіх тэхналогій.

Згодна з фінансавай справаздачай Rakuten, у 2014 годзе месенджар прынёс першую выручку ў 1,5 млн долараў.

У 2014 годзе база Viber налічвала больш за 280 мільёнаў карыстальнікаў.

З дапамогай дадатковых сэрвісаў стала магчыма здзяйсняць грашовыя пераводы па ўсім свеце. Гэта стала магчыма ў 2015 годзе дзякуючы сістэме «Вестэрн Юніён».

У 2017 годзе каля 900 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў выкарыстоўвалі Viber рэгулярна.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

На 2015 год версія праграмы для Windows Phone мела інтэрфейс на 35 мовах[6]. Для Андроід — на 33 мовах[7]. Для iOS — на 32 мовах[8]. Для Windows — на 12 мовах[9]. Для BlackBerry — на 4 мовах[10].

На дадзены момант мабільныя праграмы для Android і iOS маюць пераклад інтэрфейсу на беларускую мову.

Кампанія[правіць | правіць зыходнік]

Viber Media — міжнародная кампанія з галаўным офісам на Кіпры. Цэнтры распрацоўкі знаходзяцца ў Мінску, Брэсце і Ізраілі. Кампанія была заснавана Тальманам Марка і Ігарам Магазіннікам.

Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • На пачатак жніўня 2013 сэрвіс ужо меў больш за 200 мільёнаў карыстальнікаў у 193 краінах свету, у тым ліку 300 тысяч у Ліване і некалькі мільёнаў у Егіпце. Егіпецкія і ліванскія ўлады мяркуюць, што ў сувязі з «ізраільскімі каранямі» праграмы, яна насамрэч выкарыстоўваецца для падтрымкі «сіянісцкіх шпіёнскіх намаганняў». Егіпецкія вайскоўцы забаранілі любое выкарыстанне праграмы вайскоўцамі і іх сем’ямі ў мэтах бяспекі, а асноўны правайдар 3G у Ліване выключыў яго з сеткі. Тым часам, шматлікія арабскія сайты прапануюць карыстальнікам парады, як абысці гэтыя перашкоды.
  • На Symbian магчымы толькі абмен тэкставымі паведамленнямі. Галасавыя выклікі немагчымыя.
  • Адзін з дапаможных сервісаў Viber Support быў узламаны ў ліпені 2013 групай, якая абазначыла сябе як Syrian Electronic Army.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. iOS: Version History 20.4.0 Jul 4, 2023 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
  2. Windows: Latest version 20.4.0.0 Jun 30, 2023 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
  3. Android: Viber - Safe Chats And Calls 20.4.3.0 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
  4. viber.rpm — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
  5. Viber for MacV 20.2.0 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
  6. "Вайбэр". Windows Phone. 11 мая 2015. Праверана 12 мая 2015.
  7. "Вайбэр". Google Play. 7 красавіка 2015. Праверана 12 мая 2015.
  8. "Вайбэр". iTunes. 12 мая 2015. Праверана 12 мая 2015.
  9. "Вайбэр". Windows Store  (англ.). 2015. Праверана 12 мая 2015.
  10. "Вайбэр". BlackBerry World  (англ.). 19 лістапада 2013. Праверана 12 мая 2015. Архівавана 5 сакавіка 2016.