Google Talk
Google Talk | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Праграма імгненнага абмену паведамленнямі |
Распрацоўшчык | |
Аперацыйная сістэма | Windows |
Мовы інтэрфейсу | карэйская, нідэрландская, польская, партугальская мова і турэцкая мова |
Апошняя версія | 1.0.0.105 (13 снежня 2007) |
Ліцэнзія | Бясплатнае распаўсюджванне |
Сайт | google.com/talk/intl/ru/ |
![]() |
Google Talk (GTalk) — праграма для Windows, а таксама вэб-сэрвіс ад Google для абмена тэкставымі паведамленнямі і галасавой сувязі (VoIP). Першая бэта-версія выйшла 24 жніўня 2005 года.
Для абмену інфармацыі праграма выкарыстоўвае адкрыты XMMP-пратакол, што робіць магчымым абмен інфармацыяй з карыстальнікамі XMMP/Jabber. VoIP у GTalk рэалізаваны праз пратакол Jingle (дакладней, тое, з чаго ўтварылся Jingle). Пра механізм працы сэрвераў Talk публічна нідзе не паведамляецца.
У якасці асобнай праграмы Google Talk існуе толькі для Microsoft Windows (2000, XP, Server 2003, Vista і Windows 7). Для iPhone, BlackBerry і прылад з Android існуюць адмысловыя кліенты. З выхадам Google Talk Архівавана 1 ліпеня 2011. пад платформу Adobe Flash, GTalk стаў даступным для ўсіх.[1] Мноства іншых XMMP-кліентаў таксама сумяшчальныя з Google Talk, таму пытанняў з адсутнасцю падтрымкі на пэўных платформах не ўзнікае.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка(недаступная спасылка)
- Дыскусійная група Google Talk